Выстава фота-дызайнаў «Wonderland» па ждановіцкіх матывах

48 подписчиков
З 27 верасьня па 10 кастрычніка ў галерэі «Zнята» пройдзе незвычайная выстава фота-дызайнаў «Wonderland. Артыкулы Поля Цудаў». Гэта першае ўвасабленьне новага фотапраекту аўтарства Артура Вакарава. Праекта, паўсталага з творчага пераасэнсаваньня вядомай ждановіцкай барахолкі — «Поля Цудаў». Сёньня, у час узьнёслых да самага неба зіхоткіх гандлёвых цэнтраў са штатамі адмыслоўцаў-мэрчэндайзераў у жыцьці ўсё яшчэ трапляюцца выспы былой паспалітай непасрэднасьці. Магчыма, лепшаю такую «выспу» знайшоў на Полі Цудаў у Ждановічах і ўвасобіў у сэрыі працаў фатограф Артур Вакараў. Дзіўны праект, у якім адначасова спалучаецца 100%-ая дакумэнталістыка і непаўторныя вобразы, пададзеныя скрозь прызму сьветапогляду закаранелага дызайнэра. «На працягу некалькіх месяцаў штовыходныя я езьдзіў у Ждановічы за чарговай дозай творчага кайфу. Шукаў сваю выяву сярод неймавернага гармідару Поля Цудаў. „Залаты кадр“, які працінае мяне колерам, фактурай, альбо ўзаемапранікненьнем аб’ектаў і, зрэдку, але ж знаходзіў і „тры ў адным“. Неперадавальмае пачуцьцё разуменьня і абсалютнай упэўненасьці, што вось яно, „ЁСЬЦЬ!“. Кіраваўся пры здымках адзіным правілам — здымаць менавіта гэтак, як стаяла-вісела-ляжала. Ніякіх пастановак. Так лепей і не паставіш. Апроч здымак, архіцікавым былі зносіны з „цудатворцамі“, „жыхарамі“ Поля. Часьцяком гэтыя зносіны былі неабходнай умовай атрыманьня дазволу на здымку „тавараў“. Люблю я гэтае месца, людзей, прадметы. Падабаецца вынік, але завяршаць праект пакуль не хачу. Дык выходзіць, што дадзеная выстава зьяўляецца хутчэй папярэдняй справаздачай пра напрацаваны матэрыял. Гэта не канчатак», — распавядае пра свой праект Артур. Сапраўды, наведнікі выставы самі змогуць пераканацца, што кожная праца — гэта свая ўнікальная гісторыя, расказаная аўтарам моваю майстэрства колераў, прадметаў і асацыяцыяў. А ўсе гісторыі разам складаюць незвычайнае, трохі шчымлівае і зь дзяцінства знаёмае чаканьне цуду. Магчыма, таму і была абраная назваю праекта Wonderland — краіна цудаў. Ніка Сандрос, прэс-аташэ праекта: «Для мяне ёсьць тры тоесныя па сваёй эмацыйнай сутнасьці рэчы: дзень народзінаў, новы год і барахолка. Рэчы, пры сутыкненьні зь якімі, я заўсёдна адчуваю дзіцячае захапленьне, зьнітаванае са шчымлівым сумам. І я зноў і зноў сядаю ў аўтобус і еду на блышыны рынак, каб паглыбіцца ў хаатычны вір з радасьцяў, успамінаў, тугі і надзей. Еду ў чаканьні адкрыцьцяў і паляваньня за скарбамі. Калі я гляджу на фатаграфіі WONDERLAND, мяне цягне плакаць і сьмяяцца, і я моцна ганаруся (цалкам незразумела чым), змагаюся з жаданьнем схапіць гэтыя здымкі ў бярэмца і аднесьці дамоў. І ўжо там вадзіць па іх пальцам, уважліва разглядаць і зьдзіўляцца — вось жа яно, нешта маё, роднае, сапраўднае, казачнае, жывое, шчырае». Аўтар Артур Вакараў. Мастак, дызайнэр, авантурыст. Стваральнік слыннай рэклямнай групы «Adliga». Сур’ёзна заняўся фатаграфіяй у 2003 годзе. «Wonderland. Артыкулы Поля Цудаў» — першая выстава Артура ў Менску. http://generation.by
Название
Выстава фота-дызайнаў «Wonderland» па ждановіцкіх матывах
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club4665550
Id
4665550
Тематика
27 сен 2008 в 17:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: