Выстава нямецкіх фатографаў FotoKunst
126 подписчиков
Выстава прапануе выбраныя творы фотамастакоў, якія на працягу гадоў і нават дзесяцігодзьдзяў зрабілі фатаграфію асноўным сродкам сваёй мастацкай творчасьці ці выкарыстоўваюць яе як раўнапраўную побач зь іншымі формамі мастацкага выражэньня — жывапісам, графікай, пэрформансам. Яны належаць да розных пакаленьняў, прадстаўляюць разнастайныя зыходныя пункты і пазыцыі, рознымі спосабамі выкарыстоўваюць фатаграфію як сродак перадачы інфармацыі. Якраз гэта і дае магчымасьць зазірнуць у разнастайнасьць фотамастацтва ў Германіі.
Абмежаваньне невялікай колькасьцю імёнаў значыць адмову ад шырокага агляду, але таксама і шанец больш інтэнсіўна пазнаёміцца з працамі адабраных мастакоў. Восем падборак творчасьці складзены як маленькія рэтраспэктывы.
Адмежаваць і ўпарадкаваць мастацкія працы ад проста фатаграфіі ўнутры шырокага поля фатаграфіі — гэта цяжкая задача. Вядомы куратар фотавыставаў у Нямеччыне Вульф Герцогенрат піша ў прадмове да каталёгу выставы «ФотаМастацтва»:
«Мастакі кожны па-рознаму выкарыстоўваюць фатаграфію, але тады хто такі фотамастак? Трэба было б спачатку назваць мастаком кагосьці, хто са сваімі працамі не выконвае ніякай замовы: часта цытаванага „свабоднага мастака“. Фотамастакі ў такім выпадку тыя, хто выкарыстоўвае фотатэхніку для рэалізацыі сваіх творчых ідэй і разумее фатаграфію як самастойны сродак выражэньня іх мастацкага паведамленьня».
Фотамастак выкарыстоўвае фотаздымак, каб зь яго дапамогай нешта сказаць, а менавіта — тое, што не можа быць выказана візуальна нічым іншым, як толькі сродкам фатаграфіі.
Фатаграфія стварае новыя вобразы, магчымыя толькі дзякуючы яе тэхніцы. Фотамастак выкарыстоўвае сродкі фатаграфіі як сваю палітру: зьмены фармату, камбінацыі вобразаў, часткова як быццам у дыптыху ці алтарных камбінацыях, калажы, хімічныя працэсы і так званыя «памылкі», танчэйшыя нюансіроўкі адценьняў колераў, рэклямныя стратэгіі масавых камунікацый і так далей.
Выстава «ФотаМастацтва» не прэтэндуе на тое, каб даць агляд сучаснага фотамастацтва ў Германіі. Яна дае магчымасьць зазірнуць у фатаграфічную творчасьць некаторых мастачак і мастакоў, якія вызначалі вобраз мастацкай фатаграфіі ў Германіі ў 1990-я.
Мастакі:
Дытэр Апэльт, Ганна і Бэрнгард Блюмэ, Томас Флоршутц, Юрген Клаўке, Астрыд Кляйн, Зігмар Польке, Клаўс Рынке, Катарына Зівердынг
Адкрыцьцё ў Менску 23 верасьня ў 17 гадзін
выстава дзейнічае да 26 верасня
http://generation.by
Название
Выстава нямецкіх фатографаў FotoKunst
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club4665343
Id
4665343
Тематика
26 сен 2008 в 10:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая







































