Футбол. Грузія - Расея

20 подписчиков
Беларуская моладзь рыхтуецца падтрымаць зборную Грузіі ў матчы з Расіяй Адборачны матч маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Расіі і Грузіі адбудзецца ў пятніцу ў Мінску на стадыёне "Трактар". Пачатак у 16 гадзінаў. Уваход на матч будзе вольны. Нагадаем, матч мусіў адбыцца ў Маскве, але з-за вайсковага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі і разрыву дыпламатычных адносінаў паміж Грузіяй і Расіяй, УЕФА дазволіла яго правесці ў беларускай сталіцы. Тым часам беларуская моладзь рыхтуецца падтрымаць зборную Грузіі ў матчы з расіянамі. Вось што распавёў Еўрарадыё Франак Вячорка: "Усе неабыякавыя да грузінскай праблематыкі заўтра ў 15 гадзінаў, за гадзіну да матчу, збяруцца на прыпынку "Стадыён "Трактар". Мы зоймем адзін сектар. Ну і будзем усяляк праяўляць сваю сімпатыю, сваю падтрымку грузінскай моладзевай зборнай". Франак Вячорка спадзяецца, што да гэтай акцыі далучацца не толькі актывісты "Моладзі БНФ", сябры "Маладога фронту" і маладзёжнай арганізацыі Руху "За Свабоду", але і "непартыйныя сябры". Паводле яго словаў, грузінскую сімволіку можна ўзяць у амбасадзе Грузіі ў Верхнім горадзе. Як паведамляе БелаПАН, мінская міліцыя абяцае ўжываць узмоцненыя захады бяспекі падчас футбольнага матчу. Праваахоўнікі разлічваюць свае сілы зыходзячы з абсалютнага запаўнення стадыёна, а гэта болей за 17 тысяч месцаў.
Название
Футбол. Грузія - Расея
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club4446910
Id
4446910
Тематика
5 сен 2008 в 15:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: