Малітва і пост за вяртаньне касьцёла Сьв. Язэпа ў Менску

9 подписчиков
У Менску 27 прадстаўнікоў рымска-каталіцкага парафіі Святога Язэпа пачалі бестэрміновы пост за вяртанне вернікам будынкаў кляштара бернардынаў з касцёлам. Аб гэтым паведаміла БелаПАН сябра грамады Івона Мацукевіч. Па яе словах, з 30 жніўня ў акцыі за вяртанне святыні ўдзельнічаюць людзі розных узростаў, узроўня адукацыі і прафесій, уключаючы 17-гадовых студэнтаў. «Хтосьці з іх пачаў чысты пост і абмежаваў сябе адной вадой, некаторыя здавольваюцца хлебам і вадой. Прычым кожны з удзельнікаў акцыі абраў для сябе вызначаны дзень паста. Я пашчуся тры дні на тыдзень — у сераду, пятніцу і суботу», — сказала І. Мацукевіч. Па яе словах, гэтая ахвяра Богу стане дадаткам да набажэнстваў за вяртанне святыні вернікам, якія штодня праводзяцца тры з паловай гады пачынаючы з 19 сакавіка 2005 года. І. Мацукевіч звярнулася да ўсіх людзей добрай волі з просьбай падтрымаць сябраў грамады ў іх імкненні вярнуць тое, што па праве належыць вернікам. Нагадаем, у 2007 годзе пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне кляштара вернікам было сабрана больш за 30 тысяч подпісаў. Акцыя пачалася пасля таго, як стала вядома аб планах Менгарвыканкама перадаць будынкі святыні інвестарам пад гасцінічны комплекс і аб'екты гандлёва-бытавога прызначэння. Кляштар быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імперыі пасля здушэння паўстання супраць царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Як стала вядома БелаПАН з кампетэнтных крыніц у Беларускай рымска-каталіцкай царкве, 20 чэрвеня ў Менску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкай дзяржаўны сакратар Папы Рымскага Бенедыкта XVI кардынал Тарчызіа Бертонэ не атрымаў станоўчага адказу на пытанне аб вяртанні вернікам будынкаў кляштару бернардынаў з касцёлам. Аб патрымцы менскіх каталікоў абвесціла глыбоцкая моладзевая ініцыятыва "Прамень". Гаворыць моладзевы актывіст, рэдактар газэты "Прамень" Кастусь Шыталь: "Я сам прыняў рашэньне далучыцца да посту адразу ж, як стала вядома пра ініцыятыву менскіх каталікоў. Заклікаю ўсіх далучыцца - настолькі, наколькі кожны здолее. Гэта не палітычная ініцыятыва, бо пост і малітва ёсьць зваротам да Бога. Верагодна, сьвятары з вядомых меркаваньняў не будуць афіцыйна абвяшчаць пра гэтую ініцыятыву, але, як я ведаю з прыватных размоваў са сьвятарамі, яны гэта горача падтрымліваюць і вітаюць. Для сьвецкіх вернікаў гэта будзе чарговым выпрабаваньнем на прадмет салідарнасьці - ці здолеем мы аб'яднацца, каб усім разам прасіць Бога ў супольнай патрэбе або зноў пойдзем шляхам "Мая хата з краю".
Название
Малітва і пост за вяртаньне касьцёла Сьв. Язэпа ў Менску
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club4427641
Id
4427641
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: