Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
130 подписчиков
8 лістапада 2008 года - 125 год Вацлаву ЛАСТОЎСКАМУ.
У гонар гэтай падзеі, у гонар Вацлаву Юстынавічу створана гэта суполка.
-------------------------------------------------------------
Ластоўскі Вацлаў, нарадзіўся 08.11.1883 г. у засценку Калеснікі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і беззямельнага шляхціца.
Скончыў на радзіме Пагосцкую пачатковую школу. Працаваў хлопчыкам на паслугах у віннай лаўцы ў Вільні, канцылярыстам у Шаўляі (Летува), бібліятэкарам у студэнцкай бібліятэцы ў Пецярбургу, дзе наведваў лекцыі ва ўніверсітэце. Уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Летуве. Рабіў канторшчыкам на таварнай станцыі ў Рызе. Далучыўся да беларускага нацыянальнага грамадскага і культурнага руху. У 1906-1908 гг. уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. З 1909 г. - сакратар рэдакцыі «Нашай нівы» і загадчык першай беларускай кнігарні (Вільня), у 1916-1917 гг. - рэдактар газеты «Гоман», у 1918 г. выдаваў газету «Крывічанін» (Вільня). У канцы 1918 г. узначаліў Беларускае прадстаўніцтва ўрада БНР пры летувіскай буржуазнай Тарыбе, быў беларускім аташэ пры летувіскім пасольстве ў Берліне. З 1919 г. - у партыі беларускіх эсэраў, са снежня ўзначальваў Раду міністраў БНР. Быў зняволены польскімі буржуазнымі ўладамі, у 1920 г. яму дазволена вярнуцца ў Летуву. У красавіку 1923 г. выйшаў з урада БНР і адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Выдаваў у Коўні літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч» (1923-1927). У 1927 г. урад БССР дазволіў яму вярнуцца ў Менск. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, у Інстытуце беларускай культуры, у АН БССР. У 1930 г. пазбаўлены звання акадэміка і высланы на 5 год у Саратаў, дзе працаваў загадчыкам аддзела рэдкай кнігі ва ўніверсітэцкай бібліятэцы. У 1937 г. зноў рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны 10.06.1988 г.
Расстраляны 23.01.1938 г.
Название
Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
Статус
Страна
Беларусь
Город
Пинск
Url
club4232250
Id
4232250
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
http://polotsk-history.iatp.by/lastow/by/last.htm
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты






























