Паўночны вецер-2008

8 подписчиков
Шаноўнае спадарства! Лета ўжо хутка скончваецца, але ня ўсе пасьпелі адпачыць ад мірской таўкатні. Таму мы шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў наметавым музычна-гістарычным летніку “Паўночны Вецер – 2008”. Што такое “Паўночны Вецер – 2008”? Гэта людзі, якія выяжджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта наметавы гарадок на поўначы Беларусі, ў Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнае Беларусі. Гэта майстар-клясы па рамествах і забаўляльнай культуры. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філязоўскіх пытаньнях. Гэта вышкалы кожны ранак для жадаючых, з коўчынгамі па барацьбе, выжываньню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойке на кіях ды інш. Гэта музычныя ды танцавальныя вечарыны каля вогнішча... Каб прыняць удзел ў летніку, трэба патэлефанаваць арганізатарам і заявіцца. Летнік адбудзецца з 9 па 17 жніўня 2008 года (ужо вельмі хутка). Кантактныя асобы: Аляксей “Бекар” Бурнасенка, +37529 5076263 Анна Несцерава, +37529 6850374 Умовы правядзеньня летніка: Арганізацыйны ўзнос – 10 у.е. Афіцыйная мова летніка – Беларуская. Аргкамітэт забяспечвае бяскоштную дастаўку да да месца правядзеньня летніка першых 20 рэгіструючыхся. Забяспечваецца бяскоштнае харчаваньне (каша з тушанінай, сьціпла, без мудраваньняў) ды інвент-напаўненьне. Ў межах летніка дазваляецца паліць ў адлегласьці мінімум 5 км ад цэнтральнага вогнішча. Ў межах летніка дазваляецца ўжываць алкаголь – толькі індывідуальна, ў зачыненым намеце, і абавязкова так, каб пра гэта не даведаліся арганізатары альбо вартавыя. Настойліва раім мець пры сабе: спальнік, пенку, намет, 2 камплекты адзеньня (адзін для летніка, адзін для цывільных мерапрыемстваў), плаўкі, КЛМН: Кружку, Лыжку, Міску, Нож, лекі, патрэбныя асабіста вам альбо верагодна патрэбныя вашым блізкім, ліхтарык. НЕнастойліва раім мець пры сабе: Музычны інструмент, забяспечнікі, капу, грошы на нішцякі ды пачастункі, танцавальны абутак, спартовае альбо бойкавае адзеньне. Летнік арганізаваны пры падтрымцы: Сярэдневечнага вулічнага тэатру “ DiGrease ’ s Buffoon Theatre ”, Танцавальнага гурта “Гістрыен”, “Мінскай Школы Танцаў Народаў Сьвету”.
Название
Паўночны вецер-2008
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club4110164
Id
4110164
Тематика
9 авг 2008 в 0:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: