Dzedzich - флэшмоб рух
22 подписчиков
Дзедзіч прапануе флэшмоб!!!
Мы аб'яўляем 4 ліпеня Днём Беларускай Гародніны!!!
Пасадзі свой памідор ці агурок у родную Зямлю – узбагаці яе вітамінамі.
Для гэтага з сабою кожнай Дзяўчыне трэба мець 1 зялёны Агурок,
а кожнаму Хлопцу чырвоны памідор.
Пажадана каб агародніна была ўраджаю гэтага году, там больш вітамінаў, ды і лепш нашага камбінату «Берасце», бо мы падтрымліваем айчыннага вытворцу.
Усе разам 4 ліпеня роўна ў 18.58 падыходзім на самы канец бульвара Касманаўтаў, там дзе ён перакрыжоўваецца з праспектам Машэрава (ажно за лаўкамі, дзе газон і нейкія кусцікі) і ў 19.00 пачынаем выкопваць у зямлі ямкі па памерах свайго агурка (памідора) і пасля са словамі-клятвай:
«Квітней Беларуская Зямля, расці любы памідор (агурок)!!!», закопваем памідор лепш цалкам, а агурок можна каб крыху выглядаў з зямлі. Толькі клятву трэба казаць абавязкова, па іншаму Зямля не ўспрыме вітаміны, якія ёй захоча падараваць гародніна праз нас. І ўсё.
З усмешкай і гонарам за выкананую працу пакідаеш месца флэшмоба.
ЗАЎВАГА: Калі вам цяжка будзе капаць Зямлю рукамі, а дзяўчынкам шкада свайго манікюра – у месцы капання загадзя будзе падрыхтавана некалькі спецыяльных прылад працы – дзіцячых рыдлёвачак.
Капайце на здароўе і памятайце, пачынаем капаць роўна ў 19.00 4 ліпеня на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, менавіта на самым ускрайку бульвара.
Пасля ўсім разам ў 19.10 можна пайсці за новымі агуркамі і памідорамі ў «Меркурый», толькі цяпер з'есці самым і ўзбагаціць сябе вітамінамі. Есці можна таксама разам там жа, каля крамы.
У размове з прадаўцамі кажам толькі па-беларуску «Дайце калі ласка памідор (агурок)», «Разлічыце калі ласка за памідор (агурок)».
http://vkontakte.ru/board.php?act=topic&tid=5533896
Название
Dzedzich - флэшмоб рух
Статус
Страна
Беларусь
Город
Брест
Url
club3753756
Id
3753756
Тематика
4 июл 2008 в 19:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая



















