Старажытныя Могілкі Беларусі запрашаюць....у Краснае 5-6, 12-13. 07.2008

8 подписчиков
ІІІ Выездная Працоўная Майстэрня: “Краснае – значыцца прыгожае” Тэрміны: 5-6, 12-13 ліпеня 2008 года. Узрост удзельнікаў: неабмежаваны. Працоўныя мовы: беларуская, расейская, польская, ангельская. Задачы Семінара. Кантроль за расліннасцю на могілках з’яўляецца важнай рысай аховы характару гістарычных могілак і захавання іх стану. Жыдоўскія могілкі мястэчка Краснае знаходзяцца ў занядбаным стане, што можа прывесці да іх знішчэння з цягам часу пад уплывам антрапалагічных і прыродных фактараў. Акрамя фізічнага ўзнаўлення жыдоўскія могілкі мястэчка Краснае патрабуюць і новай інтэрпрэтацыі праз упісанне ў навакольны кантэкст шляхам збору вуснай гісторыі ў мясцовых жыхароў. Тое ж датычыцца і капліцы Тышінскіх ХІХ ст., дзякуючы якім у Красным пабудаваны касцёл, якая знаходзіцца на каталіцкіх могілках. Капліца ў савецкія часы была разрабавана, аднак і зараз знаходзіцца ў здавальняючым стане і патрабуе ачысткі і кансервацыі. Апісанне праекта: - Маладзёны будуць займацца аднаўленнем і ўпарадкаваннем занядбаных і закінутых жыдоўскіх могілак, капліцы Тышінскіх на каталіцкіх могілках у вёсцы Краснае; - Даследванне гісторыі і культуры гэтага краю. Асноўны метад – размовы з мясцовымі жыхарамі і наведванне касцёла, каталіцкіх могілак. Плануецца пасля гэтага зрабіць мультымедыйны дакументальны фільм; -Майстар-клас “Асновы ведаў па гісторыі, культуры, захаванні і рэстаўрацыі помнікаў – У ЖЫЦЦЁ!”; -Добры адпачынак ды іншыя забаўкі. Падарожжа. Ад’езд кожны працоўны дзень майстэрні ў 8-22 з чыгуначнага вакзала на электрацыі Мінск-Маладзечна да станцыі “Уша”. Удзельнікі могуць прыязджаць у любы з чатырох працоўных дзён. Асноўны аб’ём працаў прыходзіцца на 12-13 ліпеня. 5-6 ліпеня стануць днямі першасных этапаў працаў, выведкі мажлівых кантактаў і неабходных матэрыялаў. Што неабходна мець пры сабе? Удзельнікі могуць мець зменнае працоўнае адзенне і абутак. Абавязковы працоўныя пяльчаткі. Вітаюцца сякера, рыдлёўка, спецыяльны інвентар для працаў на лецішчы. Кантактны тэлефон па ўсіх пытаннях: Воля (029) 551 333 5 Інфармацыйныя партнёры: www.adnova.org www.probelarus.ru
Название
Старажытныя Могілкі Беларусі запрашаюць....у Краснае 5-6, 12-13. 07.2008
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Информация скрыта или не указана
Url
club3704940
Id
3704940
Тематика
28 июн 2008 в 17:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: