СУСТРЭЧА З ЧАРАЎНІКАМІ!!! УЛАДЗМЕРАМ АРЛОВЫМ І АНДРЭЕМ ХАДАНОВІЧАМ У ВІЦЕБСКУ 27 чэрвеня. 19.00
72 подписчиков
УЛАДЗМЕР АРЛОЎ І АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ У ВІЦЕБСКУ 27.06!!! а 19.00
для тых, хто ня ведае, дзе шукаць - сустракаемся каля Ратушы а 18.45!
файная сутрэча з самымі яркімі беларускімі пісьменьнікамі! :))
У праграме: прэзэнтацыя новых АЎДЫЁ-КНІГ, чытаньне твораў, адказы на інтымныя пытаньні, жарты, прэзэнтацыя фільма "Беларуская Народная Рэспубліка", афтограф-сэсія, продаж кніг і інш.!
Прыходзьце - будзе цікава! ;))
УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ — майстар гістарычнае прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта‑грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны.
http://www.arlou.org/
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Уладзімер_Арлоў
Сярод герояў Арлова — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, “бацькі” Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы...
Падкрэсьліваючы выключную ролю, якую у нашай гісторыі зь першых яе стагодзьдзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімір Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асьветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку...
Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі — ад з’яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР.
“Адкуль наш род” — першая беларуская аўдыёкніга, якую начытаў сам аўтар. Але адметнай яе робіць не толькі гэта. У дадзеным выпадку мы маем справу не проста з аўдыёкнігай, але з мультымедыйным праектам. “Адкуль наш род” можна як слухаць, так і чытаць. Кніга мае багатае гукавое афармленне і аздобленая малюнкамі вядомага мастака Віктара Сташчанюка. У яе арганічна ўвайшоў музычны “кампанент”, дзе вылучаюцца кампазіцыі гурту сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”. Сярод ліку выканаўцаў уштукаваных у кнігу вершаў — наш выдатны актор Віктар Манаеў.
і АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ - Беларускі паэт, перакладчык, літаратурны крытык. Аматар украінскай літаратуры і паэзіі Малярмэ.
http://litara.net/prs/khadanovich
BONUS: выстава толькі гэтага дня!
першы й апошні раз: дызайнэр NO LOGO PROMOGROUP Сьцяпан Дубоўскі выстаўляе серыю графічных прац "Размаўляй па-беларуску"
трэба, каб атрымалася!
навіны з выдавецтва: выйшла яшчэ адна аўдыё-кніга Арлова "Таямніцы полацкай гісторыі"! чытае сам аўтар!
ДАЕШ КОЖНАМУ БЕЛАРУСУ ПЭРСАНАЛЬНАГА АРЛОВА Ў БУМБОКС! ;)))
Название
СУСТРЭЧА З ЧАРАЎНІКАМІ!!! УЛАДЗМЕРАМ АРЛОВЫМ І АНДРЭЕМ ХАДАНОВІЧАМ У ВІЦЕБСКУ 27 чэрвеня. 19.00
Статус
Страна
Беларусь
Город
Витебск
Url
club3648735
Id
3648735
Тематика
27 июн 2008 в 19:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая




































