======================= ZMIAJA (Зьмяя) =======================

55 подписчиков
Состав группы: Зоя Каральчук (Зьмяя) - спеу, вурган Уладзімір Cахончык (Sax) - гітара Яўген Броўка (Бровіч) - бас гітара Аляксандр Кузьмук (ілі Нармалны) - бубны Стиль: Metal / Hardcore Гурт «Зьмяя». Цяжка назваць дату зьяўленьня нашага гурта: Зоя сьпявае з намі ўжо пяць год, а я з Броўкам граю ля дзевяці год. Сабраліся ўпершыню, калі аднаму было 13, другому – 15 і паілчылі сябе групай. І давай граць то «ГрОб» зь «Nirvana» ды «Нейра Дзюбелем», казкі там розныя, як у «Сектара Газа», запісваць, то «Sepultura» з «Obituary» перайначываць. Дый і не цікава Вам першыя старонкі нашае гісторыі чытаць: пра рэпетыцыі, пра песьні тых часоў. Калі да нас з гурта «Псыхоз» прыйшла Зоя (там яна грала на басу), мы наогул цешылі сваіх аднакурснікаў па МГВРК і лабалі Земфіру. Мяркую, што гісторыя «Зьмяі», як паўнавартаснай групы, пачынаецца, калі замест выпівохі Сашы Дайціса прыходзіць Дзяніс Кукоўскі (жнівень 2003г.). Вось тады мы (нарэшце!) вызначаемся з назвай гурта, ды за поўгады пішам цалкам новую праграму. Увосень жа 2003г. я, а потым і Броўка, прыходзім у «Нэйра дзюбель». Вясной 2004г. адбыўся першы канцэрт «Зьмяі» у «Новым клюбе» («Хард-кор фэст. Частка першая»). Там мы і заявілі пра сваё існаваньне. У гэты ж час пачынаецца запіс нашага дэбютнага альбома «Усё дзеля Вас!» (назву прыдумалі крыху пазьней). Пасьля выступу ў «NC», «Зьмяя» у клюбе «Тунэль» бярэ ўдзел у «Zeitnot-party», а потым на дні нараджэньня А.Кульлінковіча і В.Абрамовіча у тым жа «NС». Паралельна з запісам дэбютніку вядзецца запіс праграмы «Нейра Дзюбеля» («Танкі»). Мы падаем заяўку на «Басовішча», але мне, як асабліваму рэцэдэвісту, адмовілі ў візе. У свой час давялося працаваць на кропцы па гандлю відыёпрадукцыяй і супрацоўнікі АБЭЗ знайшлі ў мяне дзьве неліцэнзійныя касэты. Такім чынам, я парушыў закон аб аўтарскіх і сумежных правах, у сувязі з чым Пракуратура Завадскога раёну ў дачыненьні да мяне ўзбудзіла крымінальную справу па арт.201, ч.2, ч.3. «Зьмяя» на «БАСы» не паехала, а ў «дзюбелі» замест мяне там граў Трухановіч. Але перад фэстам у Польшчы, «дзюбель» грае на пляцы Бангалор, пасьля гэтага выступу «Зьмяя» натхнілася і запісала песьню «Музыка BY», а праз колькі дзён і «Усё дзеля Вас!» – па назве апошняй песьні і вырашылі назваць альбом. У жніўні 2004г. мы выступілі перад «N.R.M.» у «Рэактары». Ня надта хочацца згадваць той канцэрт, бо адчувалі мы сябе ніякавата, але гралі без памылак. Праз тыдзень пасьля таго выступу, Кукоўскі вырашыў ажаніцца, ужо ў сьнежні ў яго нараджаецца дачурка Аліса. Ён, як чалавек сямейны, часта просіць знайсьці яму замену. У кастрычніку да нас прыходзіць малады бубнач Аляксандр Кузьмук, які займаўся раней электроннай музыкай. Разам зь ім пачынаецца новы этап у гісторыі гурта. Мы выступілі ў клюбе «28», далі першае інтэрвію на радыё. Песьня «Усё дзеля Вас!» трапляе на складанку БМА «Мetallection III», мы бярэм удзел у прэзэнтацыі гэтага дыску ў «Сафары» пры канцы году. Вось такімі і напаткалі 2005 год і спадзяемся, што наша праца будзе плённай і надалей... Самае цікавае, што нядаўна мы ахарактаразалі свой стыль: вырашылі, што мы граем не «хард-кор», не мэтал, а «зьметал» – стыль без межаў, асаблівасьць якога - агрэсія, якая шчыльна пераплятаецца з мэлёдыкай. Во як – а ў каго яшчэ можна пачуць рытмы рэгі адразу пасьля цудоўнага трэша? Мы намагаемся не паўтарацца і зрабіць нешта новае і, спадзяемся, што ў гэтым жаданьні мы не адны. Пры канцы, хацелася б зазначыць наступную рэч: «Зьмяя» па-за палітыкай, мы ня лічам сябе правымі-левымі, не зьяўляемся сябрамі якой-небудзь партыі. Мы не выказваемся «За» ці «Супраць» сёньняшняга ладу. Нашыя песьні пра жыцьцё і наша сьветаўспрыманьне, пра тое, што адбываецца з намі, побач з намі ці паміж намі, - гэта адлюстроўваецца ў песьнях.
Название
======================= ZMIAJA (Зьмяя) =======================
Статус
Страна
Беларусь
Город
Мозырь
Url
club3514497
Id
3514497
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
http://www.zmeya.tk
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: