*РАГАЧОЎ*я нарадзіўся тут

137 подписчиков
Група для тых, якія нарадзіліся, жылі (-уць) ці як-небудзь звязаны з гэтым горадам. Рагачоў упершыню згадваецца ў Iпацьеўскiм летапiсе ў 1142 годзе i прыгожа стаiць на высокiм мысе ў сутоках Дняпра i Друцi, мае гераiчную i цiкавую гiсторыю. “Нiдзе на Беларусi няма такой колькасцi археалагiчных помнiкаў, як у Рагачоўскiм раёне. Вось чаму беларускiя навукоўцы выступаюць з iдэяй стварэння на Рагачоўшчыне нацыянальнага археалагiчнага запаведнiка ўздоўж Дняпра. Ураджэнцам Рагачоўскага раёна з'яўляецца народны пiсьменнiк Беларусi Андрэй Макаёнак, 90 год з дня народзiнаў якога будзе адзначацца 12 лiстапада 2010 года. З Рагачоўскiм раёнам звязана жыццё народнага пiсьменнiка Беларусi Мiхася Лынькова, якi ў 1917 годзе скончыў Рагачоўскую настаўнiцкую семiнарыю. Дарэчы, 30 лiстапада 2009 года спаўняецца 110 год з дня народзiнаў пiсьменнiка. Гэты край займае асаблiвае месца ў творчым лёсе класiка беларускай лiтаратуры Уладзiмiра Караткевiча, 80 год з дня народзiнаў якога будзе адзначацца 26 лiстапада 2010 года. Многiя свае творы Караткевiч напiсаў менавiта ў Рагачове. Сярод iх — навела ”Ладдзя Роспачы", якая распавядае пра сярэдневяковага жыхара Рагачова Гервасiя Вылiваху. Пiсьменнiк лiчыў, што гэты твор з'яўляецца найбольш удалай спробай “даць абагульнены характар беларуса, якому i чорт не брат, якога i смерць не палохае, якi больш за ўсё любiць Радзiму, жыццё i весялосць i нi пры якiх абставiнах не саступiць у барацьбе за iх”. Усталяванне помнiка Гервасiю Вылiваху было б добрым падарункам для жыхароў Рагачова i яго гасцей. У горадзе захаваўся шэраг помнiкаў археалогii i дойлiдства, у тым лiку гарадзiшча старажытнага Рагачова на Замкавай гары, дзе ў сярэдзiне XVI ст. у стылi рэнесансавых iтальянскiх палацца быў збудаваны замак каралевы i вялiкай княгiнi Боны — жонкi польскага караля i вялiкага князя лiтоўскага Жыгiмонта I Старога" (Марат Гаравы)
Название
*РАГАЧОЎ*я нарадзіўся тут
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club3488411
Id
3488411
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты
Паляндрауна Уршуля (Заслужаная вар'ятка Л*кастана)

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: