Беларускія народныя казкі СУСТРЭЧА КАЗАЧНІКАЎ ;)

21 подписчиков
У праграме чытаньне казак удзельнікамі праекту, музычныя нумары (Палац, GUDA, Калыханка і дудар Кастусь Трамбіцкі) і дэманстрацыя для дзяцей на вялікім экране мультыплікацыйных фільмаў, якія былі знятыя па матывах беларускіх народных казак . Прэзэнтацыя сэрыі кружэлак пройдзе пры падтрымцы дзіцячага фонду ЮНІСЭФ. Гэты праект «Новай музычнай кампаніі» распачаўся вясною 2007 году. Галоўнай мэтай была спроба данесьці ў блізкім да першапачатковага выглядзе (не рэдагаваныя пісьменьнікамі) беларускія казкі з усіх куткоў Беларусі. Ужо даволі даўно адзначалася, што беларускія казкі цікавей слухаць, чым чытаць. Увесь праект быў падзелены на тры часткі, як звычайна дзеляць казкі этнографы: «Казкі пра жывёлаў» (3 CD), «Чарадзейныя казкі» (4 CD), «Сацыяльна‑бытавыя» (пра жыцьцё, 3 CD). Да ўдзелу была запрошаная вядомая артыстка размоўнага жанру, казачніца, кіраўнічка ансамблю «Калыханка» Ларыса Рыжкова. Трэцяя частка праекту распачалася з удзелам знакамітай тэлевядучай і пісьменьніцы Тамары Лісіцкай. У выніку першая часка праекту зьявілася ў продажы летам 2007. І на сёньня, як сьведчаць прадстаўнікі НМК, атрымала другое выданьне. Другая часка зьявілася ў продажы — у лістападзе. На 10 кампакт-дысках змясцілася каля 70 казак. Казкі атрымаліся рознымі па часе: самая кароткая — каля 3 хвілінаў, самая доўгая гучыць прыкладна 20 хвілінаў. Казкі зробленыя ў старадаўняй манеры — менавіта не ролевыя, а так, як распавядалі раней расказчыкі. Апошні — 10-ты дыск — розьніцца ад сваіх папярэднікаў, яго аўтары ад пачатку вырашылі зрабіць у фармаце «казкі для дарослых». УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Название
Беларускія народныя казкі СУСТРЭЧА КАЗАЧНІКАЎ ;)
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club3464041
Id
3464041
Тематика
8 июн 2008 в 13:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: