Be Free! Фэст беларускага року. Чарнігаў!
5 подписчиков
22-23 жніўня 2009 г. ў Чарнігаве (Украіна) пройдзе міжнародны фэстываль “Be Free". Арганізатары – музычны лэйбл БМАgroup ("Беларуская музычная альтэрнатыва"), Еўрапейскае Радыё для Беларусі і моладзевая ініцыятыва “СтудФармат”, ужо трэці год выбіраюць Украіну месцам сустрэчы беларускіх, украінскіх і польскіх фанатаў музыкі ў стылі рок. Партнёрам з украінскага боку з’яўляюцца Грамадскі цэнтр правоў чалавека (Чарнігаў) і Чарнігаўскі рок-клуб. У мінулых гадах пад слоганам “Права быць свабодным” і Be Free фэст адбываўся ў Луцку і Львове. На ім выступалі Krama, ULIS, Neuro Dubel, Zygimont vaza, WZ-ORKIESTRA, Pomidor/OFF, Zet, Стары Ольса. Заяўкі ад жадаючых ДА 28 ЛІПЕНЯ прымаюцца на мэйл fest.svabody@gmail.com.
Фэстываль "Be Free" – гэта першы міжнародны рок-фэст такога масштаба, ідэя якога належыць ініцыятывам з Беларусі. Слова арганізатарам:
Віталь Супрановіч, прадстаўляючы лэйбл BMA-group, тлумачыць ідэю фэста: “Свабода неразрыўна звязаная з моладзевай музыкай і культурай. Моладзь сама выбірае што, дзе і калі ёй слухаць, а музыканты павінны мець мажлівасці выступаць перад самай рознай публікай. І важна, каб такая мажлівасць была не адзіная. Пасля фэстываляў у Луцку і Львове нас літаральна “закідалі” просьбамі працягнуць фэст у наступным годзе. Ужо зараз мы маем некалькі дзясяткаў заявак ад гуртоў”. Праўда, арганізатары папярэджваюць, што колькасьць і час выступу гуртоў будуць абмежаваныя часовымі рамкамі і бюджэтам фэстываля. На дадзены момант вядуцца перамовы з шэрагам патэнцыйных спонсараў на Украіне і ў Польшчы. У мінулым годзе адным з галоўных інфармацыйных спонсараў выступіў тэлеканал “БелСат”, запланаваны тэле і радыёверсіі канцэртаў і ў гэтым годзе.
Адзін з арганізатараў фэстываля, лідар рок-гурта ULIS, Слава Корань, звяртае увагу на еўрапейскі кантэкст акцыі: “Беларусь - ці не адзіная краіна ў цэнтры Еўропы, пра рэальную моладзевую культуру якой практычна нідзе не вядома. Нават у суседніх краінах мала ведаюць пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат рок- і не толькі рок-гуртоў, граючых сучасную музыку на прафесійным узроўні. Нашыя выступы разам з польскімі і украінскімі гуртамі стануць мажлівасцю паказаць, што наша музыка – гэта музыка сучаснай Еўропы”.
Аляксей Лукашэвіч, з нефармальнай ініцыятывы “СтудФармат” глядзіць у будучыню з аптымізмам: “Сам слоган гэтага года - Be Free! – адлюстроўвае галоўную цэннасць фэстываля - яго адкрытасць і нефармальнасць. Мы чакаем, што на нашыя канцэрты прыедуць тысячы маладых людзей, студэнтаў з усёй Беларусі, а львоўская публіка, турысты з Польшчы і іншых Еўрапейскіх краін, змогуць параўнаць узровень прафесіяналізму зорак сваіх краін і Беларусі. Але галоўнае – фэстываль стане мажлівасцю праявіць сябе, даведацца больш адзін пра аднаго і пра іншых.
Название
Be Free! Фэст беларускага року. Чарнігаў!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club3301943
Id
3301943
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты




