Суд 14-ці ...працяг.
59 подписчиков
У судзе Цэнтральнага раёну Менску будуць судзіць трох абвінавачаных у крымінальнай справе, якую празвалі “справаю 14-ці “.
Справа 14- ці моладзевых актывістаў, якія выказалі грамадзкі пратэст пад час мітынга прадпрымальнікаў, пачала разглядацца ў Менску на пачатку красавіка.
Сярод абвінавачаных – студэнты, прадстаўнікі многіх маладзёвых арганізацыяў, узрост якіх у асноўным не перавышае 22-х гадоў.
Справу завялі за групавыя дзеяньні, якія нібыта мелі вынікам грубае парушэньне грамадзкага парадку падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году.
Маладым людзям інкрымінуецца арт. 342-1 Крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакараньне ад штрафу да трох гадоў пазбаўленьня волі
Ужо ёсьць 10 асуджаных па "справе" удзельнікаў несанкцыяванай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Менску і суправажалася перакрыцьцём прашпекта Незалежнасьці насупраць Дома ураду.
У панядзелак раніцай пачнецца суд над трыма абвінавачанымі ў “справе 14-ці” Міхаілам Субачам, Паўлам Вінаградавым і непаўналетнім Максімам Дашуком, які сканчваецца 27 траўня а 18ай гадзіне.
Раней, 23 красавіка, суд пакараў штрафамі і абмежаваньнем волі 9 чалавек. Андрэя Кіма абвінавацілі яшчэ і ў пагрозах міліцыянту падчас дэманстрацыі 21 студзеня і пакаралі пазбаўленьнем волі на паўтары гады.
"Пакараньне не адпавядае абвінавачаньню. Чаму гэтыя маладыя людзі знаходзяцца тут? Падобным чынам хочыць запужаць усю актыўную моладзь." — зрабіў вынік адвакат Аляксандр Галіеў.
Мы лічым, што сацыяльна актыўныя грамадзяне павінны падтрымаць маладых людзей.
Чаму? Да таму, што гэтая моладзь адказвае перад судом фактычна за нас. Калі ўлады здолеюць зрабіць усё ціха, без шырокага рэзанансу , то гэты стасунак можна разглядаць як самую сур’ёзную пагрозу грамадству за апошні час.
Да таго ж ня трэба забываць, што ім зараз вельмі патрэбна падтрымка. Гэта тое найменьшае, чым мы здольныя дапамагчы у дадзеных абставінах. Салідарнасць- гэта тое, што небяспечна для ўладаў і важна для грамадства.
Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей прыйсці 26 траўня ў 9.30 да Цэнтральнога суду (Кірава 21) і падтрымаць маладзёвых актывістаў.
Название
Суд 14-ці ...працяг.
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club3225905
Id
3225905
Тематика
26 мая 2008 в 9:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая


































