Польскі плакат ХХІ стагоддзя

9 подписчиков
27 мая а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) запрашаюць на адкрыццё выставы “Польскі плакат ХХІ стагоддзя - ў асяроддзі Галерэі плаката ў Кракаве”. Гэта другая выстава плаката галерэі Кшыштафа Дыда ў Мінску. Цяпер на выставе прадстаўлены больш чым 70 плакатаў 20 аўтараў, якіх адносяць да малодшага пакалення. Сярод іх: Міраслаў Адамчук, Кшыштаф Бяловіч, Томаш Багуслаўскі, Эльжбэта Хойна, Якуб Кая, Маўгажата Гуроўска, Слава Харысымовіч, Пётр Касакоўскі, Себасцьян Кубіца, Куба Савіньскі і многія іншыя. Галерэя Кшыштафа Дыда - адзіная ў Польшчы, якая спецыялізуецца выключна на рэкламе і продажы польскага плаката, з’яўляецца месцам сустрэч як мастакоў, так і ўсіх тых, каго цікавіць польскі мастацкі плакат. Галерэя займаецца падрыхтоўкай выстаў, друкам каталогаў і паштовак, а таксама супрацоўнічае з арганізацыямі і сама робіць розныя тэматычныя конкурсы плаката. Галерэя ўзнікла на базе прыватнай калекцыі Dydo Poster Collection, якая свой пачатак лічыць з сярэдзіны 50-х гадоў, з часу росквіту так званай Польскай школы плаката. Дзякуючы той калекцыі, галерэя падчас свайго існавання арганізавала больш за сто індывідуальных і групавых выстаў у Польшчы і ў большасці краін Еўропы і ўсяго свету. Галерэя прапануе сваім кліентам каля 2000 плакатаў больш як 100 польскіх мастакоў - графікаў, жывапісцаў, дызайнераў. Большая частка плакатаў звязана з культурай - плакат тэатральны, кінаплакат, музычны, выставачны, а таксама - аўтарскі. Знайсці можна таксама плакаты грамадскія, спартыўныя і рэкламныя. Да безумоўных дасягненняў галерэі можна аднесці арганізацыю 5 вялікіх выставак з каляровымі каталогамі: 100-годдзе польскага плаката 1891-1992 (600 плакатаў, 1993), “Майстры польскага плаката” (200 плакатаў, 1995), “Польскі кінаплакат - 100-годдзе кіно ў Польшчы” (880 плакатаў, 1996), “Польскі тэатральны плакат 1899-1999” (800 плакатаў, 2000) і апошняя рэтраспектыўная выстава плаката 1989-2001 з альбомам “Плакаты” (300 плакатаў, 2001). Для аматараў плаката гэта адно з найбольш важных месцаў на свеце. На працягу многіх гадоў інфармацыя пра галерэю замяшчаецца ў самых папулярных міжнародных турыстычных даведніках па Польшчы і Кракаву. Узгадваюць пра галерэю таксама польскія і замежныя дызайнерскія і турыстычныя часопісы. Выстава будзе працаваць да 16 чэрвеня.
Название
Польскі плакат ХХІ стагоддзя
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club3183610
Id
3183610
Тематика
27 мая 2008 в 16:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: