Прэзэнтацыя зборніка вершаў Сяргея Прылуцкага "Дзевяностыя forever"

49 подписчиков
Мой любімы паэт Сяргей Прылуцкі (шырока вядомы ў цесных колах яшчэ як празаег Сірошка Пістончык - http://pistonczyk.livejournal.com/) прэзэнтуе свой першы зборнік вершаў. Прэзэнтавацца ён будзе не адзін, а з цікавай групай падтрымкі: -Андрэй Хадановіч -Андрэй Адамовіч -Марыйка Мартысевіч -Віталь Рыжкоў І два добрыя вершы для натхненьня вас на наведваньне прэзэнтацыі... N Вось раніца. І ў ёй цябе няма. Вакно. І я – мысьленчая турма. Вось крэсла. Шафа. Боты ля стала. Вось ложак, дзе калісьці ты была. Вось цыгарэты. Слоўнік на стале. Пустыя пляшкі – з поўнай на чале. Гадзіньнік, што спыніў падлік гадзін. І я – адзін, нібыта ў лямпе джын. Адбіткі пальцаў на старонках кніг. Самота, што зьдзяйсьняе свой бліцкрыг. Вось тое, што згубіла свой назоў й чаго не перажыць ужо наноў; што сапсавала нам і плоць, і кроў. За што да сьмерці дзякаваць гатоў. Запомні гэтую ноч... я з табою! – крычаў ён у слухаўку, але ейны голас губляўся ў шматтысячным галасе яна была нібы маленькая птушка у эпіцэнтры стыхіі невядомая дагэтуль сіла кіравала ўсім але ў навакольных кварталах жыцьцё плыло бяз зьменаў нібыта нічога і не адбылося я з табою – каб апынуцца побач ён мусіў прарвацца праз дзевяць жывых непраходных колаў няспынна бліскалі фатакамэры й сонца люстравалася аранжавым сафітам у міліцэйскіх шаломах і ў вокнах суседніх дамоў я з табою – пульсавала адзіная думка нібы дзеці шчырыя і адкрытыя сноўдалі іншаземцы і невядома было калі гэта ўсё скончыцца адзінай пэўнай рэччу ў гэтым трывожным хаосе была немагчымасьць вяртаньня я з табою – той сьціплы кавалачак шчасьця пеставаны гадамі гвалтоўна канфіскаваны толькі агенты кранальнага клопату і спагады па віхлястым маршруце крама-дворыкі-лягер моўчкі рабілі сваю будзёную справу я з табою – ўсхваляванае сэрца поўнае сьлёз ён амаль што дабраўся апошнія дзесяць мэтраў там наводдаль чуўся ўжо гул калёны гузавікоў падобнай на рой трутняў над ліпеньскім полем чакаць нечага іншага было б канешне наіўным яна была там між пары соцень адчайных пацалункі абдымкі яны яшчэ гэта пасьпелі ночны штурм усе ведалі быў ужо непазьбежным ён шаптаў ёй на вуха пад зычны ляскат мэталу запомні гэтую ноч яе сумнае ватэрло я з табою чаго б нам гэта не каштавала трымаймася разам трымаймася родная разам пакуль не адмовяць сілы а нават калі й адмовяць ЗАПРАШАЕМ СЯБРОЎ))) ПІСТОНЧЫКА Ў МАСЫ!
Название
Прэзэнтацыя зборніка вершаў Сяргея Прылуцкага "Дзевяностыя forever"
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club2919311
Id
2919311
Тематика
23 мая 2008 в 17:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: