выстава!!!!

15 подписчиков
''Таямніцы старажытных майстроў'' Праект Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў 2008" Национальный художественный музей 17 мая з 19:00 да 24:00 Зала № 7 “Старажытная Беларусь” (1 паверх) • “Старажытная кераміка”. Запрошаны кераміст прадэманструе архаічныя тэхнікі лепкі. Самыя маленькія паспрабуюць зляпіць невялічкую цацку (свістульку) на памяць, а майстар навучыць яе спяваць. (19.00-20.00) • “Майстэрня збройніка”. Плануецца прадэманстраваць і распавесці пра ўсе этапы пляцення майстрам кальчугі. Жадаючыя нават змогуць апрануць кальчугу, каб адчуць не толькі дух старажытнай эпохі, але і яе вагу. (19.00-20.00, 22.00-23.00) • “Рыцарскі турнір” з удзелам ваенна-гістарычнага клуба. Наведвальнікі змогуць убачыць, якім чынам выкарыстоўваецца ахоўнае ўзбраенне праз рыцарскі турнір, які будзе прадстаўлены ўвазе гледачоў.(20.00) Зала № 8 “Францыск Скарына і кнігадрукаванне” (1 паверх) • Віктарыны і заданні. Для кожнай з праграм будуць прадуманы свае віктарыны і заданні. За правільны адказ ці актыўны ўдзел наведвальнікі будуць атрымліваць керамічную манетку, якую ў сваю чаргу можна будзе абмяняць на “Грамату”. Акрамя таго, наведвальнікам будзе прапанавана на “Грамаце” упісаць пяром сваё імя, а пасля паставіць пячатку, якая пацвярджала б іх удзел у Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2008” у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. (19.00-23.30) Зала № 9 “Касцярэзнае рамяство” (1 паверх) • “Вязанне касцяной іголкай”. У ходзе праграмы будзе дэманстравацца архаічны спосаб вязання касцяной іголкай. Наведвальнікі змогуць убачыць, як магла выкарыстоўвацца касцяная іголка ў сярэднявеччы. пазнаёміцца з некаторымі ўжо гатовымі вырабамі, праслухаць каментарыі спецыяліста. (21.00-23.00) Па тэме выстаўкі “Касцярэзнае рамяство Беларусі ад старажытнасці да сярэднявечча” можна будзе пачуць тлумачэнні археолагаў Нацыянальнага музея. (19.00-24.00) Зала № 12 “Сучасная кітайская вышыўка і інтэр’ер” (2 паверх) • “Чайная цырымонія”. На выстаўцы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з кітайскай традыцыяй піцця чаю і пад кіраўніцтвам майстроў прыняць удзел у чайнай цырымоніі. Наведвальнікам прапануецца ўбачыць выступленне кітайскіх студэнтаў з кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. (21.00) Зала № 13 “Беларусь у партрэтных вобразах і геральдыцы” (2 паверх) • Выступленне народнага фальклорнага гурта Беларускага дзяржаўнага універсітэта “Тутэйшая шляхта”, мастацкі кіраўнік – Лявон Махнач. (22.00-23.00) Зала № 16-17 “З крыніц адвечнай прыгажосці” (3 паверх) • “Ювелірнае майстэрства”. Маленькім наведвальнікам будзе прапанавана самім адчуць сябе майстрамі-ювелірамі. Пад кіраўніцтвам музейнага супрацоўніка з мадэліны яны злепяць копію залатога бранзалета 12 ст. (21.00) Зала № 18 “Мастацтва ў гарадской культуры Беларусі 19- пач. 20 ст.” (3 паверх) • “Батлеечнае прадстаўленне”. Каб паставіць спектакль патрэбныя сцэнарый, дэкарацыі і канешне акцёры. Акцёры батлеечнага спектакля незвычайныя – гэта лялькі. І ў маленькіх наведвальнікаў будзе магчымасць дапамагчы майстру падрыхтаваць батлеечнае прадстаўленне, пачынаючы з самага пачатку – вырабу лялек. Пад кіраўніцтвам педагога дзеці не толькі змайструюць асноўных персанажаў, але і прымуць удзел у спектаклі. (21.00) Толькі падчас акцыі наведвальнікі атрымаюць унікальную магчымасць убачыць рарытэт са збору музея, які ніколі раней не дэманстраваўся!
Название
выстава!!!!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club2672063
Id
2672063
Тематика
17 мая 2008 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: