Наш госьць – гісторык Уладзімер Арлоў!

17 подписчиков
На наступнай сустрэчы, што традыцыйна адбываюцца ў офісе АГП кожны чацьвер, госьцем будзе вядомы гістрык і пісьменьнік Уладзімер АРЛОЎ. Калі вытрымкі з гістарычных твораў У.Арлова друкаваліся ў газетах – шмат хто з чытачоў вырэзваў іх, ды зьбіраў і захоўваў выразкі, нібы кнігу. Гэта сьведчыць пра цікавасьць да айчыннай гісторыі напачатку 90-х, да сьвежага (тым больш у параўнаньні са звыклым камуністычным) погляду на яе – але ня менш пра тое, што Арлоў выкладаў гістарычныя факты абгрунтавана і цікава. Нарадзіўся Уладзімер у Полацку – старажытнай калысцы беларускай дзяржаўнасьці (хоць у самім Полацкім княстве пра гэта і ня ведалі). Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце, якому “ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі”. Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, адкуль ужо за Лукашэнкам, у 1997 годзе, быў звольнены “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”. Як адзначалася, У.Арлоў спалучае ў сабе вартасьці майстра празаічнага слова і строгага навукоўцы-прафісіянала. Ён лаўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у 1990-м узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. Аўтар 20 кнігаў прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, перакладзеных на 20 зь лішкам моў сьвету. 17 красавіка, 18-00; вул. В.Харужай, 22 – 1701 (“кукурузіна”, 17-й паверх). Запрашаем!
Название
Наш госьць – гісторык Уладзімер Арлоў!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club2439853
Id
2439853
Тематика
17 апр 2008 в 17:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: