DJP™ - БелаWOOD у нашых рэаліях
17 подписчиков
Гэтая група створаная для абмеркаваньня сёньняшняга стану беларускай (чытай:беларускамоўнай) відэаіндустрыі і яе пэрспэктываў.
Творчае згуртаваньне "Дзіўноты й памароцтвы™" (DJP-team) - група энтузіястаў, якія прыкладаюць усе намаганьні для таго, каб прынесьці сусьветнае кінішка, адаптаванае да беларускага вуха, у кватэры, хаціны, сядзібы беларускіх аматараў добрага й якаснага кіно.
Тут вы можаце:
- даведацца пра навінкі беларускамоўных фільмаў і ня толькі (беларускія аўдыёкнігі, напрыклад, могуць таксама тут абмяркоўвацца);
- прыняць актыўны ўдзел у абмеркаваньнях, апытаньнях ды прапанаваць нешта такое, што будзе потым увасоблена ў чарговым кіна-прадукце;
- даведацца, дзе набыць тую ці іншую стужку; замовіць кружэлку, якая вам даспадобы;
- пагледзець трэйлеры й працоўныя кавалкі відэа з фільмаў, агучаных на бел.мову; паслухаць моманты непасрэдна з агучваньня, у тым ліку тыя, якія ня трапілі ў фінальны DVD-рэліз; пабачыць фотаздымкі з працэсу перастварэньня movie на мову, а таксама знайсьці ўсё тое, што ў сучасным сьвеце завецца "мэрчэндайзынг да відэатавараў";
- шмат іншых цікавостак...
_______________________________________________________________
Шмат спасылак у навінах, як вы можаце бачыць, вядуць на сайт www.byDJP.org, дзе, у разьдзеле "Спампаваць" можна знайсьці шмат таго ж мэрчэндайзынгу - карысных і проста цікавых рэчаў. Як, напрыклад, выдатны флэш-скрынсэйвэр да “Apocalypto”; альбо два ня меньш маляўнічыя скрынсэйвэры да фільму “300 спартанчукоў”; ці супэрскі анімаваны скрынсэйвэр да Disney’еўскага мультфільму “Тарзан 2” і інш.
_______________________________________________________________
Па пытаньнях распаўсюду, набыцьця дыскаў (дый па любых іншых пытаньнях;) зьвяртайцеся або праз сайт - http://www.bydjp.org/index.php?option=com_sendmail
або непасрэдна праз групу.
Название
DJP™ - БелаWOOD у нашых рэаліях
Статус
Страна
Беларусь
Город
Информация скрыта или не указана
Url
club2432656
Id
2432656
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
www.byDJP.org
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
Контакты
Воронкович Николай
(Тэхнічна-крэатыўны дырэктар DJP™)
Квіткевіч Вераніка
(Муза DJP™)
Алейник Юрий
(Амбасадар DJP™ у Маскве)











