18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў!
71 подписчиков
Міжнародны Дзень помнікаў і мясцінаў быў заснаваны 18 красавіка 1982 года ICOMOS а пазней зацверджаны падчас 22-ой Генеральнай Канферэнцыі ЮНЕСКА ў 1983 годзе. Гэты асаблівы дзень дае магчымасьць павялічыць узровень грамадскай дасведчанасці наконт разнастайнасці сусветнай спадчыны, неабходных для яе аховы і захаваньня намаганьняў, а таксама звярнуць увагу на яе крохкасць. Мэта свята – прыцягнуць увагу людзей да аховы гістарычных помнікаў і мясцінаў ва ўсім свеце.
З гэтай прычыны Беларускі камітэт “ICOMOS”, МГА “Гісторыка” і ГКТ “Этна” (БДУКіМ) ладзяць шэраг мерапрыемстваў прысвечаных 18 красавіка.
17 красавіка (чацвер), у Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленская, 41) адбудзецца дабрачынны канцэрт з удзелам Андрэя Хадановіча, Змітра Сідаровіча , гуртоў - “Testamentum Terraе”, “Рахіс”, “Кудзьмень”. Кошт уваходу – 3 тыс. Пачатак у 18.30
Сродкі сабраныя на канцэрце пойдуць на валанцёрскія прыборкі, якія адбудзяцца 19 красавіка.
А менавіта, мы выбралі 6 мясцінаў у ваколіцах Мінска, якія патрабуюць нашай увагі:
- палац Ваньковічаў і Манюшкаў у Смілавічах (+375 29 769 28 66 Мікола);
- могілкі пач. ХІХ ст. і пахаванні паўстанцаў 1863 г. у в. Плябань (+375 29 732 16 33 Дзяніс);
- барочны касцёл, пабудаваны Коцеламі ў в. Беніца (+375 29 769 71 38 Генадзь);
- Кальварыйскія могілкі ў Мінску (+375 29 957 07 03 Таша);
- месцы масавых растрэлаў габрэяў Мінскага Гета па вул. Сухой (+375 29 509 08 53 Алена);
- падмуркі сядзібы Дуніна-Марцінкевіча ў в. Люцынка. (+375 29 877 61 59 Васіль)
Название
18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў!
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club2397671
Id
2397671
Тематика
17 апр 2008 в 17:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая







































