САМЫЯ ЛЕПШЫЯ рэкалекцыі ЛЕТА 2008

27 подписчиков
Запрашаем цябе прыняць удзел у рэкалекцыях, якія гэтым летам адбудуцца ў вёсцы Пятроўшчына Віцебскай вобласці. Рэкалекцыі будуць праводзяцца ў два тэрміны: - 15-20 ліпеня 2008 году "Езус - мой Пан, Дарога, Праўда і Жыццё" Рэкалецыі будуць злучаныя з выездам на Усебеларускі Дзень моладзі ў Івянцы 19 –20 ліпеня.  У рэкалекцыях могуць узяць удзел хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце ад 15 гадоў. - 21-27 ліпеня 2008 году “Жонка і маці, законная сястра альбо жыццё ў самоце – што выбраць?..” Гэты час будзе прысвечаны распазнанню свайго паклікання. Ведаем, што сапраўды шчаслівым можа быць толькі той чалавек, які жыве згодна з Божай воляй. Толькі вось як даведацца, у якім накірунку ісці па жыцці? Як зразумець Божы план уласнага шчасця? Як распазнаць тыя знакі, якія Бог стаўляе на шляху? Мы пастараемся дапамагчы табе знайсці адказы на гэтыя пытанні – і не толькі гэтыя!  У рэкалекцыях могуць узяць удзел дзяўчаты ва ўзросце ад 15 гадоў. У абодвух турах будзем мець як час рэкалекцыйны: на Святую Імшу, малітву, канферэнцыі, адарацыю, разважанне Слова Божага, сустрэчы ў групах, так і час для адпачынку: прагулкі, спеў і танцы, невялікія паходы і супольныя забавы і г.д. Таксама можна будзе далучыцца да руху чыстых сэрцаў, больш даведацца і самому духоўна ўсынавіць ненароджанае дзіця, пазнаёміцца са спосабам чытання і разважання Святога Пісання Lectio Divina і яшчэ шмат чаго іншага. Прыедзь - і ўбачыш! З сабою трэба ўзяць спальнік, ружанец, Біблію і ўласныя рэчы, якія спатрэбяцца ў час рэкалекцый. Калі раптам іграеш на якіх небудзь музычных інструментах (напрыклад, гітара, флейта, скрыпка, тамбурын, тамтам, маракас і г.д.) і любіш імправізаваць – таксама можаш узяць! Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму анкеты пажадана даслаць як мага раней, але не пазней за 20 чэрвеня. Анкеты належыць выслаць на адрас: Сёстры Служабнічкі НПМ Вул. Чкалава 52-1-76 210041 Віцебск Аб тваім ўдзеле мы паведамім табе, выслаўшы падцвярджэнне па почце альбо праз тэлефон. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 0212250987, 8 0295985861 - с.Ніколя +375336631194, +375447920021 -Надзейка Нашы e-mail'ы: sluzebniczki.witebsk@tut.by, apostolek@tut.by, apostolek@op.pl Ужо сёння молімся за кожнага, хто зможа прысвяціць свой час Богу, удзельнічаючы ў гэтых рэкалекцыях! З радасцю чакаем цябе!!! :) :) :) Анкета ўдзельніка Прозвішча........................................... Імя................................... Узрост.................................. Дата нараджэння........................... Месца навучання (працы)......................................................... Адрас........................................................... e-mail........................ Тэлефон: стацыянарны.....................мабільны..................... Зазнач тэрмін рэкалекцый, у якіх жадаеш ўдзельнічаць:  15-20 ліпеня  21-27 ліпеня Што дадаткова хочаш паведаміць аб сабе і сваім вопыце веры і малітвы? .......................................................... ..................................................................................................................................................................................................................... Чаго чакаеш ад гэтых рэкалекцый, якія тэмы цябе асабліва хвалююць? ................................................................. ..........................................................................................................
Название
САМЫЯ ЛЕПШЫЯ рэкалекцыі ЛЕТА 2008
Статус
Страна
Беларусь
Город
Витебск
Url
club2235565
Id
2235565
Тематика
15 июл 2008 в 16:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: