Дударскі фэст'08, 24-25 красавіка.

88 подписчиков
Анонс: 24 красавіка ў малай залі к/з Мінск (пачатак 19:00) і 25 красавіка ў клубе Рэактар (пачатак 18:00) пройдзе “Дударскі іфэст” (Фестываль валынкі). Удзельнічаюць гурты: “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “Ліцьвінскі Хмель”, “Mozaik” (Польшча), “Litvintroll”, “Essa”, “Яварына”, “Neolitic Age” (Украіна), “Кашлаты Вох”, “RR”, “Ceilidh Ceol”, “Рада”, “Vydraga” (Літва), “Келіх кола”, Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Ліанэ Варбо (Эстонія), Алесь Сурба, Ютака Бан (Багларыя) і інш. Танцавальная падтрымка: гурт “Гістрыён” і тэатр “Яварына”. Даведкі: 7662425 (МТС), 6490888 (Velcom). Каса: 2886160 і 3286638 (гарадзкія тэлефоны). Квіткі ад 12 000 да 30 000. Сайт фэсту www.dudar.info “Дударскі фэст 2008” 24-27 красавіка 2008 г. Беларусь – цэнтр дударскай культуры Усходняй Еўропы. Акрамя беларускіх дудаў, беларускія майстры вырабляюць таксама шведскія sakspipa і нямецкія dudelzak. У Мінску актыўна дзейнічае Дударскі клуб. Традыцыйныя дудары Беларусі аб’яднаны ў Дударскае братэрства св. Васіля. Рыхтуецца да выдання першы нумар альманаха “Dudar”. З 1992 г. у Мінску праводзіцца Міжнародны “Дударскі фэст” (з 2006 – штогадовы). Фэст з’яўляецца адзіным мерапрыемствам ва Усходняй Еўропе, прысвечаным дудзе. На фестывальных сцэнах гучаць беларускія, галісійскія, шатландскія, шведскія, нямецкія, літоўскія і латышскія дуды. У фестывалі прадстаўлена дударская музыка ўсіх накірункаў – ад традыцыйнага фальклора да рок-музыкі. Пры перавазе маладзёжнай публікі, фэст прыцягвае ўвагу людзей розных узростаў і паходжання. Правядзенне фэсту з’яўляецца грамадскай ініцыятывай, але спрыяе супрацоўніцтву з дзяржаўнымі структурамі – асобнымі музыкамі, ансамблямі і майстрамі Дзяржаўнага універсітэта культуры. Фестываль традыцыйна выклікае ўвагу СМІ, у тым ліку замежных. Фестываль адбываецца ў красавіку – прымеркаваны да адзначэння Вялікдня (Пасхі), калі паводле ўнікальнага беларускага абраду “валачобніцтва” адбываецца абыход дамоў з дудой і спевамі. У межах фэсту адбываюцца навуковыя канферэнцыі пад агульнай назвай “Захаванне дударскай традыцыі на Беларусі і Балтыйскім рэгіёне Еўропы”, матэрыялы канферэнцый друкуюцца ў папулярнай і навуковай прэсе. Канферэнцыі традыцыйна адбываюцца на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі Алеся Лася (Валожынскі раён). У “Дударскім фэсце 2008” будуць удзельнічаць дудары з Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Балгарыі і Новай Зеландыі. Вядуцца перамовы пра ўдзел у фэсце славутага гурта “Fidelius” (Германія). Спецыяльны госць – дударка славутага гурта “Аuli” Ліанэ Барбо (Эстонія). Па выніках фэста плануецца выданне зборніка дакладаў канферэнцыі, запіса фэста на аўдыё і выпуск відэа-фільма “Дударскі фэст 1992-2008”. Пачаў працаваць афіцыйны сайт “Дударскага фэсту” www.dudar.info. На гэтым сайце будзе з’яўляцца самая аператыўная інфармацыя адносна фэсту, інфармацыя пра ўдзельнікаў і іншая інфармацыя. Аргкамітэт фэста - кантакты Зміцер Сасноўскі (прадзюсар) +375 29 66-36-879 +375 29 258-92-83 zsasnouski@tut.by Аня Несцерава (адміністратар) +375 29 6850374 Ahene@yandex.ru Агенства BMA-group (арганізацыйная падтрымка) + 375 29 766-24-25 w1979@tut.by Вольга Чайчыц (прэс-сакратар) +375 29 709-70-22 v.czajczyc@gmail.com ICQ 371651637 Тодар Кашкурэвіч (Балтыйскі рэгіён) +375 17208-26-79 todkas@gmail.com Юрась Панкевіч (Дударскі клуб) + 375 29 553-03-47 urand@tut.by Алесь Чумакоў (інтернет-падтрымка) edellin@mail.ru
Название
Дударскі фэст'08, 24-25 красавіка.
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club2193686
Id
2193686
Тематика
24 апр 2008 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: