Рэкалекцыі ў Назарэце
11 подписчиков
Даўно тое было. У вялікі мароз, калі нават дзеткі з-за таго ў школу не хадзілі, і прыгарадныя аўтобусы адмяняліся, мы з сяброўкай выбраліся на рэкалекцыі для дзяўчат, што ладзіліся ў Івянцы ў сясьцёр Назарэтанак. Па запрашэнню адной сястры, якая сама з-за таго самага марозу і не прыехала.
А пакуль мы сабе ехалі, сёстры, вырашылі рэкалекцыі адмяніць. Бо дзяўчаты тэлефанавалі, казалі што не прыедуць. Замала чалавек зьбіралася. Мы ж аб гэтым ня ведалі, бо з намі кантакту яны да гэтага часу ня мелі, вось і атрымалася, што прыехалі толькі мы. Першы вечар рэкалекцый быў выключны – тры сястры і мы ўдваіх. На заўтрашні дзень невялічкая групка івянецкіх дзяўчат усё ж сабралася. Тым разам я зразумела, што мне больш падабаюцца рэкалекцыі для невялікай колькасьці людзей!
Рэкалекцыі былі пра сланечнік. Кароткі сэнс: мы – сланечнікі, Госпад – нашае Сонца. Павярнуцца да Бога – насыціцца Яго сьвятлом – стаць падобным да Яго... Здавалася б нічога незвычайнага, і разам з тым усё там было незвычайна!!!
Ад таго часу я сыстэматычна езьдзіла на скупенні і рэкалецыі да Назарэтанак, спачатку ў Івянец, потым у Маладзечна. Мне шмат чаго давалі гэтыя спатканьні, перадусім вучылі сустракацца з жывым Богам у маёй штодзённасьці, часта давалі адказы на канкрэтныя пытаньні, паказвалі цэннасьць простых і шчырых чалавечых ўзаемаадносінаў і шмат іншага.
З 28 па 30 сакавіка ў маладзечанскім Назарэце зноў рэкалекцыі для дзяўчат. Можа б хто хацеў паехаць? Варта паспрабаваць.
Название
Рэкалекцыі ў Назарэце
Статус
Страна
Беларусь
Город
Молодечно
Url
club2160461
Id
2160461
Тематика
28 мар 2008 в 19:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая








