Моладзь БНФ

222 подписчиков
З гісторыі арганізацыі: Моладзевае крыло Партыі БНФ адзначае дзень народзінаў. Моладзь БНФ была сфармавана напачатку 2005 году, а афіцыйна моладзевая камісія партыі БНФ была зацьверджана Соймам 7 ліспатада 2005 году. Моладзь БНФ стваралі маладыя людзі, якія былі сябрамі Партыі, але не сышлі разам з Маладым Фронтам некалькі год да гэтага. Шмат было новых і непаўнагадох людзей. Маладыя людзі выбралі старшыню арганізацыйнага камітэту-ім стаў студэнт-завочнік Алесь Каліта. У аргкамітэт увайшлі таксама: Франак Вячорка, Алесь Мазанік, Яўген Пугач, Каця Маркоўская, Сяржук Семянюк, Аляксей Трубкін. Моладзь БНФ 24 верасьня 2006 году правяла ўстаноўчы Зьезд, дзе абрала кіраўніцтва. Старшынем стаў Алесь Каліта, намесьнікамі Ільля Богдан і Сяржук Семянюк. Таксама была абрана Рады з 9 чалавек. Моладзь БНФ прыняла ўдзел у арганізацыі 25 сакавіка 2007 году, былі праведзеныя імпрэзы на 1 верасьня, на Дзень Касманаўтыкі, арганізацыя паступова пашыралася, у яе стала каля 300 сяброў, пераважная большасьць з рэгіёнаў. Шмат хто пачаў трапляць пад рэпрэсіі: па сутках неаднаразова сядзеў Алесь Каліта, з унівэрсытаў незаконна былі выключаныя Франак Вячорка, Зьміцер Жалезьнічэнка. Яны ж , як і Алесь Каліта, незаконна патрапілі ў войска, але гэта не прыпыніла дзейнасьці арганізацыі: у Віцебску, Горадні, Гомелі, Магілеве, Смаргоні, Рэчыцы, Воршы, Наваполацку, Вілейцы, Гарадку, Бабруйску, Смалявічах, Баранавічах, Берасьці, Кобрыне існуюць і працуюць суполкі Моладзі БНФ. За невялікі тэрмін свайго існаваньня Моладзь БНФ заключыла партнэрскія пагадненьні з Моладзевымі арганізацыямі Малдовы, Латвіі й Польшчы, Украіны. Моладзь БНФ правяла шэраг кампаній:Абарона Лошыцкай сядзібы, «Я слухаю беларускую Музыку» (кампанія супраць "чорных" сьпісаў беларускіх музыкаў), Кампанія супраць "рэканструкцыі" кляштару Бернардынцаў, Кампанія Салідарнасьці з палітвязьнямі, Кампанія супраць адмены ільготаў, Кампанія супраць пераносу помніка М. Багдановіча, Беларусізацыя Мабільных апэратараў, «За прафесійнае войска!», Музычныя складанкі “20 гадоў-20 гітоў”, “НезалежныЯ”, кампанія «Моладзь БНФ - Беларускаму народу». Некаторыя з іх: «за МТС па-беларуску», «Я слухаю беларускую музыку»- мелі посьпех. У кастрычніку 2009 года адбыўся чацьверты Зьезд Моладзі БНФ, старшынем быў абраны Андрусь Крэчка. Арганізацыя плянуе працаваць, пашырацца і прэтэндуе стаць наймацнейшай моладзевай арганізацый Беларусі.
Название
Моладзь БНФ
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club2123285
Id
2123285
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
www.mbnf.org
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Закрытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: