Крамбамбуля
481 подписчиков
Гурт для тых, каму падабаецца Крамбамбуля!!!
---------------------------------------------------------------
Як цяжка быць не зразумелым,
Кахаць бяз права на адказ,
Пакутаваць і душой, і целам...
А нехта ж едзе на Каўказ,
А нехта едзе ў Сан-Дыега
Зь любімай дамаю сваёй...
На вуліцах адсутнасьць сьнегу,
А я кажу:”Аёй-аёй!”,
Бо ў здраджанай душы маёй
Марозу, сьнегу й лёду поўна.
Пераўтварылася ў лядоўню
Мая няшчасная душа...
А ўсё таму, што не прыйшла
Ты, як заўсёды на спатканьне
І наплявала на каханьне...
І гэтай тэмы больш ня будзе
У нашай творчасьці, ані!
А будзе так: Радзіма, людзі,
Рабочы поўдзень, працадні,
Змаганьне з таталітарызмам...
(паўза)
Ці з глябалізмам – выбар ёсьць.
А пра каханьне хай артысты
Сьпяюць вам іншыя. Вось-вось!
Яны заўжды пяюць пра гэта –
Пра здраду, пра няўдалы лёс...
А я ў трамваі безь білету
Паехаў, ну, а ён панёс
Мяне па плошчах і бульварах,
Па скверах, парках і садах.
Там туляцца па лаўках пары...
Ай, зноў паціху удзе дах...
Ну, карацей, ты пашкадуеш!
Ты будзеш плакаць і рыдаць.
Калі ты патэлефануеш,
Я буду слухаўку кідаць.
Я буду зьдзекліва сьмяяцца,
Сядаць з бляндынкай ў Мэрсэдэс...
Дык прыяжджай хвілін праз дваццаць
Каб гэты супыніць працэс!
Название
Крамбамбуля
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club2095478
Id
2095478
Тематика
Закрытая группа
Вики страница
Не установлена
Сайт
www.krambambulya.com
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Закрытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая





































