PERFECT i Grzegorz Markowski

27 подписчиков
Група пра польскі рок-гурт "PERFECT". Гурт "Perfect" быў заснаваны ў 1977 годзе В. Мараўскім, З. Завадзкім і З. Голдысам. Напачатку вакалістамі гурта былі Збігнеў Голдыс і Бася Тшэтшэлевска. Гурт выступаў у ЗША, у колах польскіх эмігрантаў. У новы 1980 год "Perfect", зьмяніўшы склад, дае дэбютны канцэрт у Варшаве ў адным зь клюбаў. І амаль што адразу прыдбае папулярнасьць сярод насельніцтва. У тым самым годзе выходзіць іх "Белы альбом". За год было прададзена амаль што мільён экзэмпляраў кружэлак. На пачатку васьмідзесятых з-за ваеннага стану ў Польшчы гурт вымушаны быў сысьці ў андэграўнд, аднак, ня гледзячы на тое, здабывае ўсё большую папулярнасьць у грамадзтве. У 1983 годзе Голдыс заяўляе пра канец існаваньня "Perfect". У 1987 гурт зьбіраецца ізноў каб адыграць два канцэрты: ў Гданьску і ў Варшаве. Толькі на варшаўскім канцэрце прысутнічала каля 40 тыс. чалавек. У 1989 годзе гурт выязджае на гастролі ў ЗША. Замест Маркоўскага сьпявае Голдыс. Канцэрты праходзяць у клюбах Ню-Ёрка, Лос Анжэлеса ды Сан Францыска. У 1994 "Perfect" выступае ў Катавіцах. Неўзабаве выходзіць дыск з таго канцэрта. А ў тым самым годзе музыкі выдаюць альбом "Jestem" (Я ёсьць). У 1997 зьяўляецца альбом "Geny" (Гены), пасьля, у 1999 - "Śmigło" (Прапеллер). У тыя ж гады сьвяткуецца 20-ці годдзе гурта. У ХХІ стагоддзі гурт працягвае існаваць, аднак многія аматары і фаны лічуць, што гэта ўжо ня той "Perfect", які быў у часы вайсковага стану і вялікіх пераменаў. "PERFECT" стаўся сымбалем вызваленьня Польшчы ад камуністаў, гэта ёсьць рок пакаленьня васьмідзесятых, які застаецца папулярным і сёньня. Афіцыйная Старонка ў сеціве: http://www.perfect.art.pl
Название
PERFECT i Grzegorz Markowski
Статус
Страна
Беларусь
Город
Борисов
Url
club1971649
Id
1971649
Тематика
Публичная страница
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: