гуканне вясны

13 подписчиков
Раней нашыя продкі звязвалі прыход вясны не столькі з прыгажосцю прыроды, колькі з пачаткам жыццёва важнай працы на зямлі. Надзеі чалавека былі прасякнуты спадзевам на раннюю вясну, будучы ураджай, спрыяльнае надвор’е. Беларусы не былі толькі назіральнікамі, чакаючы цяпла і пачатку земляробчых работ. Праз прызму абрадаў, розных магічных рытуалаў чалавек звяртаўся з просьбамі да духаў і Багоў, каб наблізіць прыход вясны і абудзіць жыватворную сілу зямлі. “Гуканне вясны” не мае фіксаванай даты. Абрад мог праводзіцца да таго часу, пакуль аратыя не выходзілі працаваць у поле. З першымі павевамі цяпла людзі пачыналі кароценькімі песнямі-вяснянкамі зваць вясну-красну і птушак, што неслі цяпло. Рабілі гэта дзяўчаты. Яны выбіралі ўзвышаныя месцы і пачыналі спяваць песні. А каб яны пачулі гэты прызыў, клікалі іх на высокіх месцах - узгорках, стрэхах... Бывала так, што спявачкі з дзвюх вёсак па чарзе выконвалі па адным радку і слухалі, як рэха дакоціцца да суседзяў і вернецца назад. Цікавай часткай абраду ў некаторых раёнах Беларусі было выпяканне з цеста фігурак птушак. З імі выходзілі на вуліцу, падкідвалі ўгору ці прывязвалі на вяроўках пад дахамі клецяў, тым самым нібыта заклікалі іх да хутчэйшага прылёту, а доўгачаканую вясну - да хуткага надыходу. Вечарамі раскладалі вогнішчы, спявалі гукальныя вяснянкі і вадзілі карагоды. Пачыналася "гуканне вясны" на Беларусі ў розных яе раёнах па-рознаму. На Палессі, напрыклад, пачыналі "клікаць вясну" ўжо ў апошні дзень Масленіцы, але своеасаблівы пік паўсюднага выканання вяснянак прыпадаў на Дабравешчанне (Звеставанне) - адно з найвялікшых свят, на якое "нават птушкі не ўюць гнёздаў". Спяванне вяснянак доўжылася практычна ўвесь сакавік, прыхопліваючы частку красавіка - да таго часу, калі ў поле выходзілі аратыя, "...а тагды гукаць вясну старыкі не пазваляюць, сваруцца...". Разам з фальклорнымі гуртамі і супрацоўнікамі музея вы станеце ўдзельнікамі гэтага архаічнага свята. _______________________________________________ ПРАГРАМА СВЯТА: 13.00 абрадавыя песні, веснавыя карагоды ў выкананні фальклорных гуртоў GUDA, DESAN, КУДЗЬМЕНЬ, КАЛЫХАНКА, КАЛАДЗЕЙ 14.00 канцэрт фальклорных гуртоў ЦЕШЧА, МЕДУНІЦА, ДЖАМ-БІ-БУМ 15.00 танцы, народныя забавы для ўсіх жадаючых Падчас свята Вы можаце пакаштаваць беларускія стравы ў карчме, набыць сувеніры народных майстроў. Тэлефоны для даведак: 209-41-63 507-69-37 _______________________________________________ У зімовы перыяд, з кастрычніка па красавік каса з 10-00 да 15-00, экспазіцыя з 10-00 да 16-00. У летні перыяд, з красавіка па кастрычнік, каса працуе з 10-00 да 17-30, экспазіцыя з 10-00 да 18-30. Выходны дзень: панядзелак, аўторак. Праезд прыгараднымі аўтобусамі: 203 262 277 325 357 363 ад а/с Паўднёва-Заходняя ў накірунку в. Азярцо, в.Дубянцы, в.Гарадзішча, Зах. Могілкі да прыпынку “Музей”. Расклад руху (магчымы змены): 6:15, 8:03, 8:20, 9:40, 10:00, 10:28, 11:35; 12:20, 13:10, 14:15, 14:55, 16:05, 16:45, 18:20, 20:10. Расклад руху аўтобусаў вы можате даведацца па тэлефоне: 226-30-72 http://etna.by/
Название
гуканне вясны
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club1914579
Id
1914579
Тематика
23 мар 2008 в 14:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: