Міністэрства Любові
43 подписчиков
Суполка складаецца з розных катэгорыяў людзей, якім падабаецца творчасьць гурта "Міністэрства Любові" а таксама з тых хто ёсьць часткаю праекта.
Пакуль што "Міністэрства Любові" - гэта адзіны альбом "Мур" (Сьцяна), запісаны Боксічам, Хачом, Сяржуком, Глухаром і Марыяй Панкратавай (Флейта ў песьнях "А Некалі Трамваі..." і "Душа На Калах""), у Барысаве ў 2006 годзе. Усе музыкі ў пэўныя пэрыяды жыцьця былі зьвязаныя нейкім чынам з гуртом "Разгром". Боксіч некалькі год займаўся піярам і прамоўшанам, астатнія гралі ў складзе "Разгрома" разам з трагічна загінуўшым лідэрам і вакалістам Васем Медунецкім. Удзельнікі праекту "Міністэртва Любові" узялі самы актыўны ўдзел у стварэньні альбому, прысьвечанага Васю. Ініцыятарам стаў Сяржук Касавец, наш басіст, які цалкам аддаецца не толькі запісам бас-партый, але і займаецца працай у студыі, укладае ў агульную справу фінансавы і духоўны бакі. Упэўнены, што альбом памяці Васіля "Сундука" Медунецкага, у якім паўдзельнічалі сябры і некаторыя музычныя гурты, атрымаецца на высокім узроўні.
Што датычыцца "Міністэрства Любові", першай з запісаных кампазыцый перад самым запісам альбома "Мур" была запісаная кавэр-версія на адну з песень Дзяніса "Фа" Слынко, яшчэ аднаго трагічна загінуўшага таленавітага паэта і музыканта з Барысава. Героя альбому, чалавека за калючым дротам, стварыла нашая сяброўка, мастачка з Рыму Іна Радзюк-Лаурэола.
Аляксандр "Боксіч" Яшчанка - сьпеў, гітара, словы, музыка.
Аляксандр "Хач" Хачатуран - гітара- рытм і сола.
Сяржук Касавец - бас- гітара, ідэі.
Саня "Глухарь" Глухоўскі - перкусія.
Марыя Панкратава - флейта.
Іна Радзюк-Лаурэола - мастацкія ідэі, аздабленьне.
Название
Міністэрства Любові
Статус
Страна
Беларусь
Город
Борисов
Url
club1886078
Id
1886078
Тематика
Рок
Вики страница
Recent News
Сайт
http://boxich.bo.by/ інфармацыйная старонка (па-расейску).
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Группа
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая































