Агульнанацыянальная дыктоўка ў ЭГУ
49 подписчиков
Шаноўныя сябры!Набліжаецца памятная для кожнага беларуса дата-90-годзьдзе з дня стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.З гэтае нагоды,Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны,Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларуская асацыяцыя журналістаў, ГА ЗБС “Бацькаўшчына”, Саюз Пісьменьнікаў Беларусі і іншыя арганізацыі, партыі,грамадскія, культурныя дзеячы Беларусі па ініцыятыве Уладзімера Падгола (кандыдат філязофскіх наук) прапануюць нам прыняць удзел у Першай Агульнанацыянальнай беларускай Дыктоўцы.
Ідэя ўзьнікла пасьля размовы з адным з вэтэранаў нацыянальнага руху. Той паскардзіўся, што ня можа больш праз кепскае самаадчуваньне наведваць шэсьці. Пасьля той гутаркі, распавядае сп. Падгол, ён даведаўся, што літоўцы трэці раз 26 студзеня правялі па ўсім сьвеце агульнанацыянальную дыктоўку. Напрыклад міністар замежных справаў Літвы Пятрас Вайтэкунас пісаў яе ў Нямеччыне разам з кіраўнікамі літоўскіх грамадаў краінаў ЭС. Пісалі і беларускія літоўцы ў пасольстве Літвы ў Менску. Так узьнікла думка: «А чаму б і нам, беларусам, перад 25 Сакавіка не напісаць разам агульнанацыянальную дыктоўку?» Такія дыктоўкі пішуць ня толькі ў Літве, але й у Польшчы ды Францыі, дзе гэта ёсьць не пытаньнем ратаваньня мовы, а яднаньня нацыі.
Аргкамітэт вырашыў правесьці першую агульнанацыянальную дыктоўку 23 сакавіка ў нядзелю. Пачатак акцыі а 10‑й, заканчэньне — а 18‑й. «Гэта будзе вольны дзень, каталікі акурат тады будуць сьвяткаваць Вялікдзень». Правяраць тэксты дыктовак будуць прафэсійныя выкладчыкі беларускай мовы. 25 сакавіка — у дзень адзначэньня 90‑годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — вынікі агульнанацыянальнай дыктоўкі будуць агучаныя незалежнымі СМІ.
На дадзены момант Беларускі ПЭН‑цэнтар абвесьціў конкурс на напісаньне тэксту дыктоўкі. Зацьверджаны тэкст запішуць на лічбавыя і відэаносьбіты і будуць дасылаць усім жадаючым узяць удзел у акцыі. У месцах масавага напісаньня дыктоўкі тэкст будуць чытаць выкладчыкі беларускай мовы. Здаваць на праверку напісанае неабавязкова, рабіцца гэта будзе па асабістым жаданьні кожнага ўдзельніка. Арганізатары мерапрыемства зьвяртаюцца да ўсіх жадаючых напісаць дыктоўку з заклікам фатаграфаваць падзею і дасылаць у Аргкамітэт здымкі. «ААН назвала гэты год годам Роднай мовы, таму ёсьць сэнс зладзіць фотавыставу паводле нашай акцыі і ў сьценах гэтай арганізацыі» — прапанаваў У. Падгол.
Мы,студэнты ЭГУ не павінны быць абыякавымі й аморфнымі й застацца ў баку ад гэтай падзеі. Пагэтаму я запрашаю ЎСІХ ВАС,тых,хто адчувае сябе беларусамі,тых,хто шануе сваё краіну,мову,культуру далучыцца да гэтага мерапрыемства, якое мы плянуем зладзіць у мурох ЭГУ 21 сакавіка 2008 г. Разам са студэнтамі, дыктоўку будуць пісаць выкладчыкі ЭГУ,заснавальнік “Талакі” Сяржук Вітушка,які жыве ў Вільні!!!Чалавек,які страціў зрок не страціў пачуцьця годнасьці й еднасьці са сваёй краінай і мовай.Ён будзе пісаць дыктоўку на кампутары “усьляпую”. На сёньняшні дзень далі згоду на ўдзел у Дыктоўцы прафесар ЭГУ Алесь Смалянчук, Сяргей Харэўскі. Рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў атрымае ліст з афіцыйным запрашэньнем ад .Падгола й ад Студэнцкага Самакіраваньня.
На паседжаньні Студэнцкага Самакіраваньня, якое адбудзецца ў хуткім часе, будзе разгледжаны й выпрацаваны плян і арганізацыйныя моманты аб якіх вам будзе паведамлена праз прадстаўнікоў ад вашых груп,праз абвесткі на сайце,форуме й дошках аб’яў ва ўнівэры.Падрабязнасьці будуць пазьней.
Пішам дыктоўку талакой.Будзьма разам!
Название
Агульнанацыянальная дыктоўка ў ЭГУ
Статус
Страна
Литва
Город
Информация скрыта или не указана
Url
club1878368
Id
1878368
Тематика
21 мар 2008 в 1:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена




































