Поход на концерт NRM
12 подписчиков
«Разьвітальны» тур па Беларусі
Менск: 12 сакавіка R-club
Магілёў: 13 сакавіка Liga club
Гомель: 14 сакавіка ДЦК
Гародня: 20 сакавіка К/з філярмоніі
N.R.M. дае разьвітальны канцэрт. Прыхільнікі гурта проста агаломшаныя афішамі бліжэйшага сольнага канцэрта гурта, які мае адбыцца 12 сакавіка ў менскім R-Club. Арганізатар канцэрту і былы дырэктар гурта Ўладзімер Шаблінскі на пытаньне ТГ што гэта ўсё значыць, адказвае: «Тое і значыць - N.R.M. даюць разьвітальны канцэрт. На такія геапалітычныя пытаньні можа адказаць толькі Лявон Вольскі».
Лідэр N.R.M. Лявон Вольскі на пытаньне з чым разьвітваюцца музыкі толькі ўсьміхнуўся: «Хітры ход такі». Выявіліся, што такім чынам музыкі вырашылі разьвітацца зь зімой. «Чыя ідэя даць такую назву канцэрту не скажу, але ўсе мы пэўныя, што час ужо сустракаць вясну. Нецікава, калі ўсё проста і адназначна: супэрсьвятло, супэргук і гэтак далей. Трэба ж, каб заўсёды нейкая фішка была».
Музыка адзначыў, што шмат хто сапраўды зачакаўся ад N.R.M. сапраўды разьвітальнага канцэрту. «Трэба ж апраўдваць надзеі людзей, але не ісьці на павадку», - зазначыў Лявон Вольскі.
SB, ТГ
Название
Поход на концерт NRM
Статус
Страна
Беларусь
Город
Гродно
Url
club1755081
Id
1755081
Тематика
20 мар 2008 в 20:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая









