Посещение выставки "Мая Беларусь"

4 подписчиков
''Мая Беларусь'' фотавыстаўка Национальный музей истории и культуры Беларуси 15 - 24 лютага Запрашаем на адкрыццё фотавыстаўкі “Мая Беларусь” Арганізатары конкурса – Беларускае грамадскае аб’яднанне “Фотамастацтва” і рэдакцыя часопіса “Фотамагія”. Фотаконкурс “Мая Беларусь” праходзіў у 2007 годзе, у ім узялі ўдзел звыш 350 фатографаў, якія прадставілі каля 2500 работ. У выніку журы вызначыла 130 фіналістаў, чые творы сфарміравалі выстаўку “Мая Беларусь”. “Мая Беларусь” – назва конкурса дакладна падкрэслівае актуальнасць паняцця і скіроўвае да пошуку грамадзянскага самавызначэння. Даследчыкаў мастацкай выяўленчай практыкі заўсёды цікавіць ставаральніцкі аспект фотапогляду сучаснікаў на сваю радзіму. Для многіх удзельнікаў конкурса элемент пафаснасці аказаўся як ніколі дарэчы, аднак не сам узнёслы зарад словазлучэння, а натуральная прага да пэўнасці канструкцыі абазначылі накірунак у творчасці фотамастакоў і фотааматараў. Крытыкі і мастацтвазнаўцы неаднойчы адзначалі, што беларуская фатаграфія да сярэдзіны 1980-х гадоў знаходзілася пад уплывам стылістычных пошукаў афіцыйнай савецкай фатаграфічнай школы. У другой палове 1980-х – пачатку 1990-х гадоў айчынная фатаграфія атрымала пэўнае ўздзеянне не толькі з боку сусветных дасягненняў фотажурналістыкі, але і дызайнерскіх пошукаў у галіне рэкламы, а таксама еўрапейскага канцэптуалізма. Элементы характэрнасці фарміраваліся і дзякуючы паглыбленай цікавасці аматарскіх фотагруп да вытокаў беларускай фатаграфіі, да асваення сучасных кірункаў выяўленчага мастацтва. Падчас шматлікіх праяў працэсу творчага самавызначэння ўзнікла надзвычай разнародная, стракатая, але і вельмі цікавая карціна тэндэнцый у беларускім фатаграфічным мастацтве, якая яшчэ не даследавана навукоўцамі, не атрымала належнай ацэнкі. Вынікі конкурса “Мая Беларусь” наўрад ці могуць прэтэндаваць на тое, каб у абсалютнай меры адлюстраваць усё самае значнае ў фотамастацтве Беларусі апошняга часу. Тым не менш ідэя прадстаўлення шырокай панарамы фотакультуры сучаснай Беларусі заслугоўвае павагі. Бясспрэчна і тое, што падобныя праекты прыцягваюць увагу суайчыннікаў да гісторыі, культуры роднай краіны. Выстаўка працуе штодзённа да 24 лютага, акрамя панядзелка, з 11.00 да 19.00 па адрасе: г.Мінск, вул. К.Маркса, 12 Тэлефоны для даведак: 227 43 22; 227 06 33; 226 0005. Слито с www.tut.by
Название
Посещение выставки "Мая Беларусь"
Статус
Страна
Беларусь
Город
Минск
Url
club1627465
Id
1627465
Тематика
21 фев 2008 в 19:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: