Канцэрт гурта "Князь Мышкін", 26 студзеня 2010 г.
4 подписчиков
26 студзеня 2010 г. - сольны канцэрт у клюбе “Лісіная нара”.
«МЫШКІН У ПАЭТАХ»
- інтуітыўная імправізацыя, авангардовая паэзія, адкрытая гукасэсія -
Увага - авангард! Чарговы акт інтуітыўнае імправізацыі ад группы «Князь Мышкін» адбудзецца 26 студзеня 2010 году ў менскім клюбе «Лісіная нара». Як заўсёды, музыка будзе нараджацца натуральна й сакрамэнтальна, тут і зараз, праз намаганьне душы й узаемаабмен з гледачом. Музыка вельмі асабістая, праўдзівая й, што ня малаважна, 19-гадовае вытрымкі! Адвольная імправізацыя й спантаннае кампазытарства – зараз гэта вельмі актуальныя сродкі выказваньня, якія могуць зьмяніць уяўленьні пра навакольле. Прычым, у лепшы бок.
Гэтым разам Л.Нарушэвіч і кампанія будуць выкарыстоўваць разнастайныя камбінацыі духавых, пэркусійных і струнных інструмэнтаў зь перадавой паэзіяй. У вечары возьмуць удзел знаныя паэты З.Плян, Я.Пшанічны, В.Жыбуль и Джэці. З апошнімі двума будзе прэзэнтаваная асобная кампазыцыя «Ноч з днём пасярэдзіне», заснаваная на вершах і прозе малавядомых беларускіх літаратараў 20-30-ых гадоў. Вывучэньнем гэтага ўнікальнага пласта айчыннае літаратуры В.Жыбуль займаецца ўжо ня першы год. Высьвятляецца, што маладыя аўтары таго часу не адставалі па ўзроўню думкі й мэтадах ад сучасных. Але афіцыйна іх творы за рэдкім выключэньнем не выдаваліся.
Таксама варта адзначыць, што канцэрт будзе запісвацца ў аўдыё-фармаце, а потым, верагодна, зьмешчаны ў Сеціве. Такім чынам, у паважанае публікі ёсьць магчымасьць паўдзельнічаць практычна ў студыйнай сэсіі. Для кожнага гледача рыхтуецца кніга ў падарунак!
http://vkontakte.ru/club9915980 - суполка "Князь Мышкін" у кантакце
папярэдне замовіць квіткі:
Телефоны велком 682 02 58, 620 32 01, 331 41 54
Название
Канцэрт гурта "Князь Мышкін", 26 студзеня 2010 г.
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club14009517
Id
14009517
Тематика
26 дек 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
