23 снежня: суд над Сяргеем Андросенкам !!! У 17:00 !!!
21 подписчиков
16 снежня ў Мінску, ля іранскага пасольства (вул. Няжданавай, 28) прайшла акцыя ў абарону дзесяці геяў Ірана якіх у гэтай краіне асудзілі на смерць за «садамію». Дзесяць маладых іранскіх мужчын, сярод якіх восем падлеткаў, чакаюць смяротнага пакарання смерцю па абвінавачванні ў «садаміі», і яшчэ двое чакаюць рашэнне суда па такім жа абвінавачванні.
На актывістаў праваабарончага гей-руху былі складзены пратаколы. Сяргея Андросенку абвінавачваюць па ч.2 артыкула 23.34 КоАП - парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі ці правядзення схода, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, іншага масавага мерапрыемства ці пікетавання».
У прыватнасці, у пратаколе аб адміністратыўным правапарушэнні на Сяргея Андросенку паведамляецца: «грамадзянін Андросенка Сяргей Андрэевіч 16.12.2009г. арганізаваў правядзенне пікетавання не маючы на тое спецыяльнага дазволу, а менавіта трымаў у руках плакат «Спыніце забойствы геяў у Іране», тым самым парушыўшы ўсталяваны парадак правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў, усталяваных законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 30.12.1997 года».
Калі суд прызнае віну Сяргея Андросенкі, ён мае сплаціць штраф у памеры ад 20 да 40 базавых велічын ці падвергнуцца арышту.
У сваю чаргу Сяргей Андросенка ў пратаколе пазначыў, што лічыць, што абмежаванні закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у арганізацыі пікетаў і мірных сходаў маюць абмежаванні, што супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародным абавязальніцтвам, што ўзяла на сябе Беларусь і з’яўляюцца недапушчальнымі для дэмакратычнай дзяржавы. Ён спаслаўся на ч.1 арт.21, ч.3 арт.21 і арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; арт.21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама на ч.1. арт.20 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.
Разгляд пратакола Сяргея Андросенкі адбудзіцца ў Судзе Савецкага раёна г.Мінска (Лагойскі тракт, 3) 23 снежня ў 17:00.
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/u-minsku-zatrymali-udzelnikau-akcyi-u-abaronu-asudzhanyh-na-smerc-geyau-irana-i-zhurnalistku-nezalezhnai-gazety.html
Название
23 снежня: суд над Сяргеем Андросенкам !!! У 17:00 !!!
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club13920537
Id
13920537
Тематика
23 дек 2009 в 18:01
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая





















