Падаруй кнігу дзіцячаму дому! Бяроза. Павіншуем малых з калядамі! =)
27 подписчиков
1 верасьня Малады Фронт чарговы раз распачынае агульнанацыянальную акцыю "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!" па збору кніжак на роднай мове для дзіцячых дамоў. Асноўная мэта кампаніі - даць магчымасьць маладому пакаленьню беларусаў вывучаць гісторыю, знаёміцца з творамі айчыннай і сусьветнай літаратуры, з набыткамі айчынай і замежнай культуры пры дапамозе кніжак менавіта на беларускай мове. На вялікі жаль камплектацыя бібліятэк такіх устаноў па ранейшаму праводзіцца не на карысьць роднай мове. Выхаваць жа сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы можна толькі абапіраючыся на нацыянальныя каштоўнасьці і традыцыі. Зьвяртаемся да усіх неабыякавых грамадзян па дапамогу і спадзяемся, што дзякуючы нашым агульным намаганьням у беларускага маладога пакаленьня зьявіцца шанец не застацца бяз роднай мовы.
Да акцыі таксама далучылася й Бяроза. Бярозаўчане, ня будзьце абыякавымі да выхаваньня моладзі! Што ад Вас патрабуецца? - Амаль што нічога: вылучыць якую-кольвек кніжку на беларускае мове, затэлефанаваць па ніжэйпрыведзеным тэлефоне, дамовіцца на сустрэчу ў зручныя для Вас час і мейсца, прынесьці кніжку - й усё!
І вось яшчэ што: мы будзем вельмі ўдзячныя Вам, калі Вы апавядзеце пра акцыю сваім сябрам й знаёмым, а яшчэ лепш пайдзеце ўсе з намі дарыць сабраныя кнігі ў наш дзіцячы інтэрнат.
Хутка ўжо каляды - дык давайце зробім добрую справу напрыканцы года, каб у наступным нам гэтае залічылася! Давайце павіншуем дзетак са сьвятам. Давайце будзем разам зь імі, бо яны ў гэтым запатрабаваныя!
Ня стойце на мейсцы! Рабіце дабро, бо за дабро Вам будзе!
Справа ў тым, што ў дзетак таксама ёсьць навагоднія вакацыі, таму некаторыя зь іх будуць забраныя(і гэта добра) зь дзіцячага дому роднымі з 24-га сьнежня.
Дык вось, з гэтае нагоды, паразмаўляўшы з дырэктаркай інтэрнату, я вырашыў, што панясем мы кніжкі ня 28-га, а 23-га сьнежня(дарэчы, тут яшчэ адзін плюс - менавіта 23-га сьнежня ў дзетак будзе ранішнік, па-расейску то "утреннік").
Дырэктарка выказала нам удзячнасьць за наш намер, а таксама і пажаданьне ўбачыць нас, моладзь, на гэтым самым ранішніку.
То бок, згуртаваўшы ўсё ў адно, атрымоўваецца, што і ў дзетак навагодняе сьвята і мы, нібы тыя Санты Кляўсы й Сьнегуркі, завітаем да іх з падарункамі.=)
Дыалёгі на гэты конт выключаныя.
Белаазерскім дзяўчаткам-маладафронтаўкам зь фінансавых рэсурсаў "МФ. Бяроза" будуць вылучаныя грошы на квіткі да Бярозы і ў адваротны шлях, а сытуацыя з пэдагогамі, я лічу, вырашыцца адразу, калі вы толькі назавеце мэту сваёй вандроўкі ў Бярозу.
Зараз ужо дакладна:
23.12.2009 а 14.30 сустрэча на цантральнае плошчы Бярозы(пл. Леніна) з кнігамі й пачастункамі для дзетак.
Название
Падаруй кнігу дзіцячаму дому! Бяроза. Павіншуем малых з калядамі! =)
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Береза
Url
club13406341
Id
13406341
Тематика
23 дек 2009 в 14:31
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая



























