YOZM-YOZM PROJECT # 1

144 подписчиков
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзэнтуе БЛЁК # 5 з 14 лістапада па 14 сьнежня ў межах праграмы СТАРТ дэбютны праект YOZM-YOZM: PROJECT # 1АБСТРАКТНАСЬЦЬ, СХАВАНАЯ ЗА РЭАЛЬНЫМ СЬВЕТАМ ████████████████████████ Асноўны акцэнт робіцца на геамэтрыі, кантрасьце колеру й мінімалістычнай кампазыцыі. Канчатковы вынік — гэта хутчэй рэканструкцыя вобразу, які ўзьнік ва ўяўленьні мастака пры поглядзе на рэальны аб’ект. Мая праца ня ў тым, каб стварыць аб’ектыўны партрэт рэчаіснасьці, — я імкнуся выявіць абстрактнасьць, схаваную за рэальным сьветам. З дапамогаю лічбавых тэхналёгіяў сьціраецца мяжа паміж фатаграфічнай і намаляванай рэальнасьцю. Работы — гэта практычны жывапіс, то бок праца пачынаецца з традыцыйнай фатаграфіі рэальнага аб’екту, а ў выніку лічбавай апрацоўкі вобраз трансфармуецца, становіцца чымсьці, створаным мною, як мастаком, што піша карціну. Адзінае адрозьненьне ў тым, што жывапісец працуе з фарбамі, а я выкарыстоўваю лічбавыя інструмэнты. Гэта такі ж мастацкі працэс, як і праца ў любой іншай тэхніцы. яне вабіць тэхніка фатаграфіі, ейныя элемэнты. Супрацьлегласьцю гэткай працы стала б 3D-візуалізацыя. Мяне цікавіць мяжа перакрыжаваньня гэтых супрацьлегласьцяў. Напрамак, у якім фатаграфія робіцца нечым іншым, больш абстрактным. ________________________________ Алег YOZM-YOZM: Удзельнік Фэстывалю «Ноч музэяў у Маскве», аўтар сумеснага праекту з маскоўскім мастаком Мэйкам «КАНТЭЙНЭР 1#6», Усходняя галерэя, АРТстрэлка. Падрабязная праграма мерапрыемстваў будзе прадстаўлена ў самой галерэі ці на яе сайце: www.ygallery.by а таксама на гэтым сайце на старонцы галерэі - http://vkontakte.ru/club11829381
Название
YOZM-YOZM PROJECT # 1
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club13053016
Id
13053016
Тематика
14 ноя 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: