Галерэя Шчамялёва: Амерыканскае незалежнае кінА + вялікі збор кінаклуба
164 подписчиков
15:30 - 16:30 Вялікі збор кінаклуба
16:30 - 19:00 Амерыканскае незалежнае кінА: "Into The Wild" Шона Пэна
====================
***** ВЯЛІКІ ЗБОР КІНАКЛУБА (вельмі важны!) *****
Сустрэча з загадчыкам аддзела рэалізацыі і рэклямы кінастудыі "Беларусьфільм", сябрам ГА "Беларуская асацыяцыя кінематаграфістаў" і проста вясёлым чалавекам, СЯРГЕЕМ ГІРГЕЛЕМ.
Давайце разам абмяркуем праблемы беларускага кіно, месца кіно ў сучасным жыцці і... магчымасці супрацы з кінастудыяй "Беларусьфільм" з боку нашага Кінаклуба (ён жа БМЦК).
Усе самыя шалёныя ідэі наконт конкурсаў, семінараў, кінашкол і здымак можна абмеркаваць тут.
====================
***** Амэрыканскае незалежнае кінА. *****
МакКендлес, прынамсі, спрабаваў ажыцявіць сваю мару. І ў гэтым ягоная веліч. Ён спрабаваў. Ня кожны так робіць.
Джон Кракаўэр (с)
Многія з вас ведаюць пра талент актора Шона Пэна. Але мала хто чуў пра геніяльнасьць рэжысэра Шона Пэна. Менавіта з такім Пэнам мы і прапануем вам пазнаёміцца ў галерэі Шчэмілёва гэтай суботай.
Пятая рэжысэрская праца ўладальніка Оскара-2008 (за ролю Харві Мілка), фільм Into the Wild ("Насустрач дзікай прыродзе"), натуральна лепшая карціна 2007 года і адна зь лепшых у гісторыі сінематоґрафу. Гісторыя грандыёзнага падарожжа на Аляску даўжынёю ў кароткае юнацкае жыцьцё Крыстафера МакКендлеса. Зьмяніўшы сваё імя, ён парывае са сваім мінулым, каб ажыцявіць сваю мару: абуздаць дзікія прасторы крайняй паўночнай кропкі Злучаных штатаў, праехаўшы перад гэтым палову краіны аўтаспынам.
Into the Wild - гэта шматлікія сустрэчы, яскравыя чалавечыя лёсы, небясьпечныя здарэньні, юнацкія перажываньні не па ўзросьце разумнага ды настырнага Крыса, іронія лёсу ды непаўторныя прыродныя краявіды. Гісторыя сьмелага падарожніка, заснаваная на рэальных падзеях, не пакіне абыякавым нікога. А, дзякуючы рэжысэрскім асаблівасьцям Шона Пэна, фільм мае ідэальны эмацыянальна-напруджаны канец, які давядзе да кінаэкстазу любога аматара кіно.
Into the Wild пакіне пасьля сябе больш пытаньняў, чым адказаў. Гэты фільм з катыгорыі тых, пра якія недастаткова сто разоў пачуць, а трэба сто разоў убачыць. Прычым убачыць кожнаму чалавеку.
Паказ вядзецца на мове арыгіналу (ангельская) з расейскімі субтытрамі.
У нас разуваюцца ды глядзяць кіно сідзячы.
====================
Дзень і час: 24 кастрычніка,
15:30 - 16:30 Вялікі збор кінаклуба
16:30 - 19:00 Амерыканскае незалежнае кінА: "Into The Wild" Шона Пэна
Месца: галерэя Шчамялёва, Ракассоўскага 49
Тэлефон: +37529 6692086
Уваход вольны, але прыйдзецца набыць квіток у галерэю.
Название
Галерэя Шчамялёва: Амерыканскае незалежнае кінА + вялікі збор кінаклуба
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club12565386
Id
12565386
Тематика
24 окт 2009 в 15:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая


















































