Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт

323 подписчиков
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе куратарскі праект Сяргея Шабохіна – “Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт” Гэта першая калектыўная выстава ў зусім новай галерэі, у якой прымуць удзел 19-ць беларускіх мастакоў, з якімі галерэя збіраецца актыўна супрацоўнічаць і далей, ад знакамітых прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва да зусім новых імёнаў на нашай арт-пляцоўцы У аснове праекта ляжыць аналіз узаемаадносінаў мастацтва і масавай культуры. Выстава спрабуе прасачыць гістарычнае развіццё беларускага поп-арта, выявіць яго асаблівасці і параўнаць іх з сусветным досведам. Творы, прадстаўленыя ў дадзеным праекце, з’яўляюцца адлюстраваннем узаемадзеяння і канфлікту мастацтва з масавай культурай: кінематографам, тэлебачаннем, модай, рэкламай, анімацыяй, часопісамі і г.д. Праект спрабуе адказаць на пытанні: “Ці ёсць поп-арт у Беларусі?”, “Што такое неа-поп арт?”, “Поп-арт з’яўляецца стварэннем масавай культуры або яе канфрантацыяй?”, “Як узаемадзейнічаюць мастацтва і дызайн?”, “Як паўплываў эфект Ўорхала на беларускае мастацтва?”, “Ці здольная масавая культура зрабіць чалавека шчаслівым альбо гэта проста падманлівая ілюзія?” Гэта першы куратарскі праект Сяргея Шабохіна, мастака, пераможца “Беларускага павільёна 53 Венецыянскай біенале” Удзельнікі праекта: Уладзімір Цэслер Сяргей Войчанка Руслан Вашкевіч Артур Клінаў Сяргей Ждановіч Аляксандр Некрашэвіч Канстанцін Селіханаў Міхаіл Гулін Антаніна Слабодчыкава Аляксей Лунёў BWGM Андрэй Лянкевіч Максім Осіпаў Ганна Сакалова Аляксандр Бельскі Дар’я Іваноўская Павел Вайніцкі Алена Шычко Сяргей Шабохін Акрамя галоўнай выставы, у праект уваходзяць лекцыі, дыскусіі, сустрэчы з мастакамі, прэзентацыі, дадатковыя выставы і шэраг іншых падзей. Падрабязная праграма мерапрыемстваў будзе прадстаўлена ў самой галерэі ці на яе сайце: www.ygallery.by а таксама на гэтым сайце на старонцы галерэі - http://vkontakte.ru/club11829381
Название
Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club12364998
Id
12364998
Тематика
1 ноя 2009 в 10:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: