Музычны Кастрычнік

101 подписчиков
Фольк-гурт “ДжамБіБум” запрашае ўсіх на канцэрт экалагічна чыстай музыкі ў Строчыцы! Трэцяга кастрычніка (03.10.2009) “ДжамБіБум” разам са сваімі сябрамі пры падтрымцы экалагічнага таварыства “Зяленая сетка” ладзяць сумесны канцэрт “Музычны Кастрычнік” у Строчыцах (Музей народнай архітэктуры і побыту). Пачатак - а 15-й гадзіне. Канцэрт “Музычны Кастрычнік”, у якім бяруць удзел, акрамя “ДжамБіБум”, гурты “Гаротніца”, “Кумалёнтрэ” і тэатр агню “Elemental” – гэта “жывы” гук, феерычнае шоу з агнём, выдатны настрой і “экалагічныя” сюрпрызы для публікі, аб якіх аганізатары адмаўляюцца распавядаць загадзя. Але, каментуючы экалагічнае інфармацыйнае “аздабленне” канцэрта, удзельнік гурта “ДжамБіБум” Арцём Быстрык адзначыў наступнае: “Мы хочам, каб слухачы, што прыйдуць на музычны канцэрт, і ніколі не мелі дачынення да экалагічнага руху, даведаліся, што можна проста зрабіць больш “экалагічным” сваё жыцце – зусім нескладаныя рэчы, якія кожны можа выконваць штодзённа амаль без усялякага напружання, у пераліку на колькасць дзён у годзе аказваюць адчувальны ўплыў на экалагічную сітуацыю ў нашай краіне і нават ва ўсім свеце”. Канцэрт таксама падтрымаў сталічны рэстаран “Камяніца”, што ў якасці пляцоўкі для яго правядзення прадаставіў свой філіял у Строчыцах – кафэ “Карчма”. Слухачы будуць дастаўлены на канцэрт адмысловымі аўтобусамі з пляцоўкі на прыпынку “Гарадскі Вал”. Трапіць у музей пад адкрытым небам можна і звычайнымі рэйсавымі аўтобусамі, што ад’язджаюць ледзь не кожную гадзіну ад аўтобуснай станцыі “Паўднёва-Заходняя” у накірунку Азярцо, Дубянцы, Гарадзішча, Заходнія Могілкі (прыпынак - "Музей"). Кантактныя асобы: Арцём Быстрык (+375 29) 567 40 89 (мтс), (+375 29) 308 99 85 (vel), Павел Калодкін (+375 29) 110 19 63 (vel) .
Название
Музычны Кастрычнік
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Информация скрыта или не указана
Url
club11902834
Id
11902834
Тематика
3 окт 2009 в 15:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: