JAmSlam - джазавы вакальны слэм
7 подписчиков
Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з ініцыятыўнай групай аб’яўляюць аб правядзенні аматарскага паэтычнага джазавага вакальнага спаборніцтва JAmSlam (Jazz Amateur Slam), якое адбудзецца 25 верасня 2009 г. у залі Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ў межах фотавыставы "Свет вітае паслоў джазу". Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў, здольныя творча выканаць джазавыя нумары.
Умовы ўдзелу ў спаборніцтве: На JAmSlam, які ўяўляе сабой спалучэнне музыкі і літаратуры, удзельнікі выконваюць уласныя паэтычныя творы ў джазавым стылі. Творы могуць выконвацца як пад фанаграму ”мінус адзін” (без голасу), так і без фанаграмы. Выкананне пад жывую музыку не прадугледжваецца. Чытання напамяць не патрабуецца. Кожны нумар павіннен доўжыцца не больш за дзве хвіліны. Пры выкарыстанні фанаграм павінна захоўвацца аўтарскае права іх стваральнікаў. Творы могуць выконвацца на беларускай, рускай ці англійскай мове. Цэнзура нумароў не праводзіцца, аднак аўтары павінны ўзяць на сябе адказнасць за іх змест і ўстрымліваюцца ад тэкстаў і паводзін, якія могуць абразіць пачуцці іншых людзей.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў спаборніцтве можна па адрасе: jamslam@usembassy.minsk.by альбо па тэлефоне +375 (17) 211-06-76. Падчас рэгістрацыі неабходна паведаміць свае імя і прозвішча, узрост, тэлефон і адрас электроннай пошты. Для ўдзелу ў конкурсе будуць запрошаныя першыя дваццаць зарэгістраваных.
Название
JAmSlam - джазавы вакальны слэм
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club11500903
Id
11500903
Тематика
25 сен 2009 в 17:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена
