Кінапрагляд: НКВД-GESTAPO. Браты па крыві + сустрэча са здымачнай групай і дыскусія
49 подписчиков
Нявыдуманыя лёсы людзей і гістарычныя дакументы сталіся грунтам нашага аповеду пра блізкую супрацу НКВД і Гестапа ў розных галінах – у тым ліку пра абмен вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі.
Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расеі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.
Працаўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі.
Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта мы болей даведаемся ў Віленскім музеі генацыду і Музеі Гестапа ў Кёльне.
Але ў Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што “нашыя чэкісты” не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле “разнарадкі”.
Пра метады пакараньня, допытаў, зьдзекаў, катаваньня нам распавядуць беларускія, літоўскія, нямецкія ды расейскія гісторыкі: Ігар Кузняцоў, Якаў Басін, Алег Іоў, Вернэр Юнг, Рыгарас Падвайскас, Ірына Раманава.
Рэжысёр: Уладзімір Самойлаў.
Год выпуску: 2009
У межах імпрэзы: сустрэча з гісторыкам Ігарам Кузьняцовым і здымачнай групай, а таксама дыскусія!
Імпрэза адбудзецца ў сераду 26 жніўня на Ўправе БНФ (пр-т Машэрава, 8). Пачатак а 18-ай.
Каардынаты (Валерыя):
тэл. маб (МТС).: + 37529 5712611
тэл. маб (Velcom).: +37529 3072713
e-mail: represii@gmail.com
Уваход вольны! Запрашаюцца ўсе ахвотныя!
Запрашайце сяброў і знаёмых! Прыходзьце самі!
http://represii-by.info/index.php?newsid=756
Праект Пакаянне - http://represii-by.info/
Пра паказ + фота: http://represii-by.info/index.php?newsid=765
Название
Кінапрагляд: НКВД-GESTAPO. Браты па крыві + сустрэча са здымачнай групай і дыскусія
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club11259607
Id
11259607
Тематика
26 авг 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая

















































