Устаноўчы сход Берасцейскага абласнога маладзёжн

13 подписчиков
Мерапрыемства пройдзе напярэдадні святкавання дзесяцігоддзя арганізацыі. Але адна з галоўных мэтаў Устаноўчага сходу – паўторная рэгістрацыя “Дзедзіча”як афіцыйнага абласнога моладзевага аб’яднання. Дзесяць гадоў запар мы паслядоўна адстойвалі ідэалы свабоды і нацыянальнага адраджэння, імкнуліся ўплываць на фармаванне светапогляду берасцейскай моладзі ў рэчышчы нацыянальнай самасвядомасці, павагі і любові да сваёй Радзімы, яе мінуўшчыны. Сотні культурніцкіх імпрэзаў, экалагічных і краязнаўчых вандровак, грамадскіх акцый і кампаній – гэта не поўны спіс таго, што было здзейснена намі за гэты час. Мы нікога не баяліся і ніколі не зважалі на палітычную каньюнктуру, наша дзейнасць заўжды была адкрыта для ўсіх. Пасля 2006 года нас паспрабавалі загнаць у падполле, але “Дзедзіч” без стратаў перажыў і гэты складаны час. І дзеля далейшага развіцця арганізацыі мы і спрабуем зараз аднавіць афіцыйную рэгістрацыю. Сёння новае пакаленне пры падтрымцы старэйшых сябраў “Дзедзіча” гатовае стаць ля вытокаў абноўленай арганізацыі, каб жыць і развівацца надалей, ствараючы заўтрашнюю гісторыю сёння сваімі рукамі. Ты можаш быць разам з намі: дзейнасці, спосабаў рэалізаваць сябе, магчымасцяў з карысцю і цікавасцю бавіць вольны час хопіць на усіх. І незалежна ад здольнасцяў і колькасці вольных гадзін на тыдзень. У “Дзедзічы” заўжды гасцінна прымалі новых людзей, даючы магчымасць раскрыць свой патэнцыял на поўную дзеля лепшага заўтра нашай Беларусі. Мы запрашаем усіх, каму неабыякава у якой краіне мы будзем жыць заўтра, бо ведаем, што разам мы зможам больш. Пацвердзіць свой удзел і задаць пытанні можна па тэлефоне: (029) 660-57-41, (029) 724-21-16, альбо праз e-mail: dzedzich@tut.by. Больш падрабязная інфармацыя пра Дзедзіч на dzedzich.org
Название
Устаноўчы сход Берасцейскага абласнога маладзёжн
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Брест
Url
club11210834
Id
11210834
Тематика
29 авг 2009 в 11:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: