СУСТРЭЧА З УЛАДЗІМЕРАМ АРЛОВЫМ, АЛЕГАМ ЛАТЫШОНКАМ І ВАЛЕРАМ БУЛГАКАВЫМ_20 жніўня,18:00 Дух. вучэльня
44 подписчиков
УЛАДЗМЕР АРЛОЎ, АЛЕГ ЛАТЫШОНАК І ВАЛЕР БУЛГАКАЎ У ВІЦЕБСКУ 20.08.2009 а 18.00!!!
Віцебская Духоўная вучэльня, вул. Крылова, д. 7 (нездалёк ад Ратушы, каля музычнай школы, насупраць рэстарацыі "Золотой дракон")
Для тых, хто ня ведае, дзе шукаць - глядзіце альбом сустрэчы, там ёсьць плян!
файная сутрэча з яркімі беларускімі пісьменьнікамі і публіцыстамі! :))
У праграме: прэзэнтацыя ПОЛАЦКАГА НУМАРА ЧАСОПІСА "ARCHE", прэзэнтацыя новай кнігі А.Латышонка "Нацыянальнасць - Беларус", прэзэнтацыя новых АЎДЫЁ-КНІГ, чытаньне твораў, адказы на інтымныя пытаньні, жарты, афтограф-сэсія, продаж кніг і інш.!
Прыходзьце - будзе цікава! ;))
УЛАДЗІМЕР АРЛОЎ — майстар гістарычнае прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта‑грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны.
http://www.arlou.org/
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Уладзімер_Арлоў
Сярод герояў Арлова — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, “бацькі” Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы...
ВАЛЕР БУЛГАКАЎ прэзэнтуе новыя нумары часопіса ARCHE, чыім рэдактарам ён і зьяўляецца, а таксама шэраг іншых кніжак, якія цяжкавата знайсьці на паліцах віцебскіх кнігарань. Найбольш увагі аўтары нададуць ПОЛАЦКАМУ НУМАРУ (№4-2009), геаграфічна блізкаму для нас і тым больш - другому герою сустрэчы Ул. Арлову. Падрабязьней пра нумар можна пачытаць на http://arche.by/by/1/1/601/?tpl=169
АЛЕГ ЛАТЫШОНАК - беларускі гісторык з Польшчы, прафэсар Беластоцкага Унівэрсытэту, доктар гісторыі.
Працы Алега Латышонка ў інтэрнэце:
http://www.arche.by/by/10/30/360/
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=255
http://arche.bymedia.net/2007-07/latysonak707.htm
http://arche.bymedia.net/2007-11/latysonak711.htm
Чакайма вас, СЯБРЫ!
PS. Фатаздымкі з папярэдніх сустрэч з Арловым, Латышонкам і Булгакавым у Віцебску глядзіце ў альбоме.
Название
СУСТРЭЧА З УЛАДЗІМЕРАМ АРЛОВЫМ, АЛЕГАМ ЛАТЫШОНКАМ І ВАЛЕРАМ БУЛГАКАВЫМ_20 жніўня,18:00 Дух. вучэльня
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Витебск
Url
club10972770
Id
10972770
Тематика
20 авг 2009 в 0:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая












































