«Студэнт у дзеянні!»
39 подписчиков
Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» аб'яўляе новы набор на ўдзел у адукацыйнай праграме «Студэнт у дзеянні!».
Праграма складаецца з 2-х трэнінгаў і ставіць за мэту – фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў студэнтаў.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ўсіх курсаў (у тым ліку і тыя, хто толькі сталі студэнтамі) мінскіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, якія жадаюць дзейнічаць у абарону сваіх правоў.
Адукацыйная праграма ўключае ў сябе наступныя тэмы:
• Гісторыя з'яўлення і развіцця ўніверсітэтаў і студэнцтва;
• Канцэпцыя Правоў Чалавека;
• Студэнты ў жыцці грамадства;
• Правы студэнтаў;
• Механізмы абароны правоў студэнтаў.
Па сканчэнні адукацыйнай праграмы, яе ўдзельнікі змогуць на практыцы ўжыць атрыманыя веды.
Абодва трэнінгі пройдуць у канцы жніўня – пачатку верасня 2009 году. Працягласць першага трэнінгу – 1 дзень, другога трэнінгу – 2 дні. Пра больш дакладны час правядзення арганізатары апавесцяць адабраных удзельнікаў індывідуальна. Месца правядзення – г. Мінск.
Для таго каб прыняць удзел у адукацыйнай праграме, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка ( http://studanketa.youth-nis.org/Anketa_part.doc ) і даслаць яе па адрасе students.rada@gmail.com да 20 жніўня ўключна (пры неабходнасці – запытаць анкету па гэтым жа адрасе).
Для ўдзельнікаў, якія прайшлі конкурсны адбор, навучанне бясплатнае, забяспечваецца харчаванне.
Увага! Падыходзіць тэрмін сканчэньня прыём анкет. Калі вы зацікаўленыя ў удзеле, дашліце, калі ласка, запоўненую анкету на пазначаны адрас!
Дадатковая інфармацыя:
e-mail: students.rada@gmail.com
http://community.livejournal.com/studrada/
Название
«Студэнт у дзеянні!»
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club10956954
Id
10956954
Тематика
20 авг 2009 в 23:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена







































