Концерт
6 подписчиков
08.07.2009
Kанцэрт арганнай музыкі
Апошні канцэрт перад летнімі канікуламі! Наступныя канцэрты, у тым ліку „Заключны канцэрт“, адбудуцца ў верасні і кастрычніку.
Серада, 08.07.2009, 19:30
Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, пл. Свабоды, 9
Ёхан Трумер (н. 1940) – арганіст, прафесар у галіне літургічнай музыкі і нямецкага царкоўнага песнапення (гімналогія). Вывучаў тэалогію і музыказнаўства ва універсітэце ў горадзе Грац, а таксама арган і клавесін у Вышэйшай школе (універсітэце) музыкі і выяўленчага мастацтва. Сярод яго выкладчыкаў былі Франц Ілленбергер і Вера Шварц. З 1966 г. працуе ва Універсітэце музыкі ў Грацы, з 1973 па 1991 гг. узначальваў аддзяленне царкоўнай музыкі, з 2000 па 2008 гг. – дэкан Інстытута выканаўчага майстэрства. З'яўляецца членам праўлення Новага Бахаўскага таварыства (Лейпцыг). Актыўна канцэртуе ў краінах Еўропы і былога Савецкага Саюза, у ЗША і Канадзе, Ізраілі і на Філіпінах. Ёхан Трумер – аўтар шматлікіх выданняў у галінах літургічнай і арганнай музыкі, гімналогіі, гісторыі аўстрыйскай царкоўнай музыкі і выканаўчага майстэрства.
Арган: Ёхан Трумер, Грац, Аўстрыя
Тэнар: Уладзімір Неўдах
Сапрана: Тамара Рэмез
Скрыпка: Сафія Голуб, Таццяна Лявіцкая, Алена Калечыц
Альт: Міхаіл Гержыдовіч
Віяланчэль: Андрэй Варламаў
Кантрабас: Эрык Арлоў
Праграма
Ёган Себасцьян Бах (1685-1750)
Таката і фуга рэ-мінор, BWV 565
Харал і трыа-харал „Адзінаму Богу на вышынях будзь хвала“, BWV 676
Allabreve, BWV 589
Луіджы Керубіні (1760-1842)
„Ave Maria“ для сапрана і аргана
Сезар Франк (1822-1890)
„Panis angelicus“ для двух галасоў і аргана
Фелікс Мендэльсон-Бартольдзі (1809-1847)
Прэлюдыя і фуга до-мінор, op. 37, Nr. 1
Георг Фрыдрых Гендэль (1685-1759)
Дзве арыі з „Дзевяці нямецкіх арый“ для сапрана, скрыпкі і аргана:
“Süße Stille, sanfte Quelle”, HWV 205
„Meine Seele hört im Sehen“, HWV 207
Ёзэф Гайдн (1732-1809)
Канцэрт для аргана з аркестрам до-мажор, Hob. XVIII-1:
Moderato
Largo
Allegro molto
Название
Концерт
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club10554245
Id
10554245
Тематика
8 июл 2009 в 19:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
