club10331357
0 подписчиков
Месца святкавання:
"Беларускі Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту". Музей знаходзіцца ў 4-х км. ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" за в. Азярцо.
Купалле - адно з самых значных традыцыйных святаў беларусаў. У мінулым святкавалася ў самую кароткую летнюю ноч з 23 на 24 чэрвеня, у сучасны перыяд гэтай даты прытрымліваюцца беларусы - католікі, праваслаўныя беларусы адзначаюць Купалле ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Купалле мела наступную структуру і строгую паслядоўнасць у сваім правядзенні: пачатак свята, купальскае вогнішча, шуканне папараць-кветкі, заканчэнне свята. Свята пачыналася са збірання лекавых раслін і кветак для абрадавых вянкоў, якія лічыліся надзейным магічна-ахоўным сродкам, сімвалізавалі сабой дзявоцкасць, цнатлівасць і выкарыстоўваліся ў купальскую ноч для варажбы. Месцам для купальскага вогнішча выбіралі звычайна ўзвышша за вёскай, у лесе, бераг ракі ці возера, скрыжаванне дарог. Адначасова з успыхваннем купальскага вогнішча ўздымалі на высокім шасце запаленае кола (сімвал сонца). Вакол кастра хлопцы і дзяўчаты ўсю ноч вадзілі карагоды, спявалі, таньчылі, скакалі праз агонь. Тут жа гатавалі абрадавую вячэру: яечню, верашчаку, кулагу, варэнікі. У народзе верылі, што купальскі агонь валодаў незвычайнай сілай.
У беларусаў існавала паданне, што ў купальскую ноч расцвітае папараць-кветка. Паводле народнага меркавання, хто сарве гэтую кветку, той будзе багаты і шчаслівы, набудзе дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін.
Падрабязнее аб святкаванні чытайце тут:
http://etna.by/
Название
club10331357
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club10331357
Id
10331357
Тематика
27 июн 2009 в 15:25
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена
