КАНЕЦ СЛОВАЎ. Прэзентацыя каляндара аголеных беларускіх літаратараў.19 чэрвеня 18:00-клюб “6А” (Партызанскі пр, 6A).

22 подписчиков
Супольны арт-праект для альманаха pARTisan КАНЕЦ СЛОВАЎ “вечны” каляндар аголеных беларускіх літаратараў У календары здымаліся: СТУДЗЕНЬ – Віктар Шалкевіч ЛЮТЫ – Віталь Рыжкоў (ryzhkou.livejournal.com) САКАВІК – Юрась Барысевіч (arbogast.livejournal.com) КРАСАВІК – Севярын Квяткоўскі (abrykos.livejournal.com) ТРАВЕНЬ – Анатоль Івашчанка (viershnick.livejournal.com) ЧЭРВЕНЬ – Андрэй Такінданг ЛІПЕНЬ – Андрэй Хадановіч (khadanovich.livejournal.com) ЖНІВЕНЬ – Сяргей “Пістончык” Прылуцкі (pistonczyk.livejournal.com) ВЕРАСЕНЬ – Андрэй Адамовіч (adamovitch.livejournal.com) КАСТРЫЧНІК – Усевалад Сьцебурака (pan_tadeush.livejournal.com) ЛІСТАПАД – Ільля Сін СЬНЕЖАНЬ – Лявон Вольскі (lvolski.livejournal.com) а таксама Валянцін Акудовіч (на вокладцы) Фатографы - Андрэй Шчукін & Дзяніс Нядзельскі Удзельнікі аб праекце: Юрась Барысевіч: “Я пагадзіўся на ўдзел таму, што вырашыў прынесці мужчынскае цела ў ахвяру жаночаму воку. Менавіта такі варыянт мне і прапанавалі, экстрэмальны – узімку голым паздымацца… Я не страшыўся мерзнуць. І нельга сказаць, што я быў ужо зусім голы. У мяне быў абутак – балея з цэментам. А з вопраткі ў мяне была рыдлёўка”. Анатоль Івашчанка: “Я не лічу гэта хуліганcтвам. Магчыма, калі б мы пазавалі зусім голымі ці калі б мы былі дзяўчатамі, гэта было б па-хуліганcку”. Севярын Квяткоўскі: “Ідэя для нашага псеўдапурытанскага грамадства досыць хуліганская. А я люблю хуліганіць – інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю”. Сірошка Пістончык: “У гэтым німа ні рэвалюцыі, ні правакацыі – эта проста жэст, сваеабразнае запрашэнне да разгавора на балезненыя цемы. (…) У голава ліціратара наліцо дадатковае аружые ў барбе з пурытанствам і ліцамерыем”. Віталь Рыжкоў: “Падчас фотасесіі я думаў пра тое, што гэты чалавек, з якога мне малявалі бодзі-арт, ад нечага ж памёр. І гэтыя чорныя кропачкі на лёгкіх, і гэтыя ненатуральных – відаць, мёртвых – колераў унутраныя органы… У мяне бодзі-арт з дыягназам. Толькі я не ведаю, з якім”. Ілля Сін: “Я адразу ўсведамляў, што гэта будзе не проста прыгожая выява, але адлюстраванне маіх ідэяў. Тое, што можна пабачыць у календары, не столькі фотапартрэт, колькі своеасаблівая мастацкая акцыя, якая называецца “Апаганьванне іконы”. Фота – тая форма, у якой гэтая акцыя ўвасобілася”. Андрэй Хадановіч: “У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. Калі літаратары – святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца – адзіны жывы атрыбут, які ва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана “сваё”. Прэм’ера-прэзэнтацыя праекту адбудзецца 19 чэрвеня (пятніца) а 18:00 у бар-клюбе “6А” (Партызанскі праспект, 6A). У праграме: Дзявочы слэм Эратычны аукцыён Паэтычнае караоке Музыка: Андрэй Такінданг, Сяргей Пукст Словы і дзеяньні: Віктар Шалкевіч Уваход вольны Увага! Толькі падчас івэнту! Спэцыяльныя кошты на каляндар і дадатковую прадукцыю. Люстэрка сустрэчы: http://vkontakte.ru/event10150183
Название
КАНЕЦ СЛОВАЎ. Прэзентацыя каляндара аголеных беларускіх літаратараў.19 чэрвеня 18:00-клюб “6А” (Партызанскі пр, 6A).
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club10136580
Id
10136580
Тематика
19 июн 2009 в 18:00
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Выключена

Подписчики

Возраст:

Дата рождения

Семейное положение: