Канцэрт арганнай музыкі
5 подписчиков
У суботу, 13 чэрвеня 2009 г., у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) (пр. Незалежнасці, 44а) адбудзецца канцэрт арганнай музыкі ў выкананні вядомага нямецкага арганіста, кампазітара і дырыжора Ханса Гебхарда. Прапануем праграму канцэрта.
Ханс Гебхард — арганіст, кампазітар і дырыжор з Гамбурга (Германія). Вывучаў царкоўную музыку і кампазіцыю ў Мюнхене (Міхаэль Шнайдэр, Ёзаф Хаас) і музыказнаўства ў нямецкім горадзе Кіль (Вальтэр Віёра). Працаваў гарадскім кантарам у горадзе Хоф (Баварыя) і музычным дырэктарам у касцёле святога Мікалая ў горадзе Кіль. Быў запрошаны на пасаду прафесара па класах харавое дырыжыраванне і арган у Вышэйшую музычную школу ў нямецкім горадзе Любек. З 2000 г. — старшыня музычнага рады Саюза нямецкіх канцэртных хораў.
Ханс Гебхард з’яўляецца сталым госцем міжнародных арганных фестываляў, вядзе майстар-класы па аргану і імправізацыі. Выступае як дырыжор у канцэртных праграмах у Германіі і за межамі краіны. Неаднойчы ўваходзіў у склад журы на нацыянальных і міжнародных конкурсах. Мае ўзнагароды: прэмія ў галіне культуры сталіцы зямлі Шлезвіг-Гальштэйн г. Кіля (1980 г.), прэмія імя Гендэля («Händelring») Саюза нямецкіх канцэртных хораў (1996 г.).
Праграма
Дзітрых Букстэхудэ (1637–1707)
Прэлюдыя фа-мажор, BuxWV 145
Іаган Себасцьян Бах (1685–1750)
«Адзінаму Богу хвала на вышынях», BWV 662
Таката до-мажор, BWV 564:
Toccata
Adagio
Fuge
Фелікс Мендэльсон-Бартольдзі (1809–1847)
Саната VI рэ-мінор, op. 65, Nr. 6
Варыяцыі да харала «Ойча наш»
Fuge
Finale
Эдгар Аро (1911–1978)
«Пяць кантрастаў»
Франц Шмідт (1874–1939)
Таката до-мажор, 1924
Паводле матэрыялаў orgelmomente.de
Название
Канцэрт арганнай музыкі
Статус
Страна
Информация скрыта или не указана
Город
Минск
Url
club10128285
Id
10128285
Тематика
13 июн 2009 в 19:30
Вики страница
Не установлена
Сайт
Блокировка
Нет ограничений
Видимость
Открытая
Верификация
Группа не верифицирована администрацией Вконтакте
Популярность
У группы нет огня Прометея
Тип
Мероприятие
Возрастные ограничения
Нет
Стена
Открытая
